25 Апреля, 2024 Четверг

Ёсць такая прафесія: прыроду абе­ра­гаць

  • 23 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    – Лесапаляўнічая гаспадарка ляс­га­са была створана ў 2004 годзе, – расказвае Станіслаў Ста­ніс­ла­ва­віч. – Спачатку гэта была не­вя­лі­кая тэрыторыя, а з часам яна павялічылася да 43 га і праз два гады была падзелена на тры егер­с­кія ўчасткі. Вось на адзін з іх – жа­лу­доц­кі – я і прыйшоў працаваць дзе­вяць год таму. У нашых лясах водзяц­ца кабаны, ласи, казулі, лі­сы, зайцы-русакі, вавёркі, куніцы, яно­та­па­доб­ныя сабакі, рысі. На жаль, алені толькі раз-пораз за­ходзяць «у госці».  Ахова дзікай жывёлы, ар­га­ні­за­цыя палявання, клопат пра звяроў у цяжкі зімовы перыяд, адстрэл дра­пеж­ні­каў – воўка, лісіцы, яно­та­па­доб­нага сабакі, якія наносяць знач­ны ўрон развіццю паляўнічай гас­па­дар­кі – вось з чаго скла­да­ец­ца штодзённая егерская праца. Прак­тыч­на ўвесь дзень Станіслаў Ста­ніс­ла­ва­віч праводзіць у лесе: яму, былому ваеннаму, да цяж­кас­цей не прывыкаць, тым больш, калі ра­бо­та прыносіць такое за­да­ва­ль­нен­не. На сваім «унедарожніку» ў лю­бое надвор’е дабярэцца ў любы ку­то­чак лесу, даставіць корм жы­вё­ле.Разам з прадстаўнікамі Дзяр­жаў­най інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, створанай пры Прэ­зі­дэн­це Рэспублікі Беларусь, С.С. Паўловіч удзельнічае ў рэй­дах па выяўленні браканьераў. Не­ка­ль­кі такіх парушальнікаў былі пры­цяг­ну­ты да адказнасці згодна з ра­шэн­нем суда.  Увесь год Станіслаў Ста­ніс­ла­ва­віч адсочвае рух драпежнікаў і пры неабходнасці адстрэльвае ваў­ка, які знішчае іншых жывёл, а таксама лісу, якая ў летні пе­ры­яд наносіць моцную шкоду птуш­кам, што гняздзяцца на зямлі. Безумоўна, мне было вельмі ці­ка­ва на свае вочы ўбачыць лясную гас­па­дар­ку Станіслава Ста­ніс­ла­ва­ві­ча. І вось мы «вандруем» па мар­ш­ру­тах жалудоцкага абходу. – Там я ўстанавіў саланцы, – па­каз­ва­ю­чы недзе ўбок, расказваў мой экскурсавод, праязджаючы па ляс­ной дарозе. І я, углядваючыся праз дрэвы,  сапраўды ўбачыла ў ад­да­лен­ні прыстасаванне для солі – любімага ласунка казуль, які яны зна­ходзяць вельмі хутка. – А вось тут абсталявана падкормачная пля­цоў­ка для кабана і вышка для па­ля­ван­ня на гэту жывёлу, – спы­ня­ю­чы­ся каля незвычайнага збу­да­ван­ня, паведаміў Станіслаў Ста­ніс­ла­ва­віч. – Вышку я ўзводзіў сам па ўлас­ным праекце і нават для сябе наз­ваў яе «барышняй-сялянкай»: мне яна чымсьці нагадвае жанчыну ў хустачцы. Зімою складваю тут на за­хоў­ван­не мяшкі з зернем. Падкормачная пляцоўка па­бу­да­ва­на з улікам усіх нюансаў. Каб ста­рэй­шыя кабаны не пе­раш­кад­жа­лі харчавацца парасятам, для ма­лых змайстраваны асобны ад­сек. – Зерне зімою прывожу два разы на тыдзень, практычна ў адзін і той жа час– расказвае С.С. Паўловіч. – І кабаны прыходзяць, як па рас­па­рад­ку. Яны вельмі пунктуальныя. Уво­гу­ле, у кожнай жывёліны – свае па­вад­кі. Той жа кабан – змрокавая жы­вё­лі­на. Днём ён адпачывае, а ве­ча­рам харчуецца. За суткі пра­ходзіць да пяці кіламетраў. Казуля не вельмі любіць вандраваць. А вось алень за 24 гадзіны можа пе­ра­а­до­лець да 30 км.  Лес захоўвае мноства таямніц. Свой участак Станіслаў Ста­ніс­ла­ва­віч ведае як свае пяць пальцаў. Не­ка­ль­кі год таму, аб’язджаючы тэ­ры­то­рыю, наткнуўся на рэшткі фун­да­мен­ту старога збудавання і, па ўсім відаць, былых падвальных па­мяш­кан­няў. Зацікавіўся гісторыяй па­ход­жан­ня. Аказалася, што ста­ра­даўні падмурак – ні што іншае, як мес­ца былога дома паляўнічага кня­зёў Друцкіх-Любецкіх… Цікава бы­ло пабываць у такім месцы, уя­віць сабе, як праходзіла паляванне ў тыя часы... – Мой дзядуля жыў на ўскрайку ле­су каля Даўлюдаўшчыны, – рас­каз­вае Станіслаў Станіслававіч. – Я там практычна вырас, таму і лес доб­ра ведаю. Мы з братам – заў­зя­тыя паляўнічыя. У раённае та­ва­рыс­т­ва паляўнічых і рыбаловаў ува­ходзіць даволі шмат шчу­чын­цаў, а вось сапраўдных аматараў гэ­та­га ляснога дзейства не так мно­га. У дазволены перыяд ар­га­ні­зу­ем высочванне казулі, кабана, ла­ся. Асабліва захапляюча пра­ходзіць паляванне на качку.Слухаючы расказ Станіслава Ста­ніс­ла­ва­ві­ча, не магла не за­пы­таць: няўжо не шкада знішчаць жы­вё­лу?– Зразумейце, задавальненне ў час палявання прыносіць зусім не за­бой­с­т­ва, а сам працэс, – тлу­ма­чыць мой суразмоўца. – Гэта ўмен­не высачыць звера, перахітрыць яго, выставіць на стралковую лінію. Тут сапраўднае майстэрства пат­ра­бу­ец­ца! Да таго ж, ніводная кніга з парадамі па арганізацыі па­ля­ван­ня не ідзе ні ў якое параўнанне з прак­ты­кай. Сапраўдны паляўнічы па­ві­нен ведаць звычкі звяроў, якія яны, дарэчы, змяняюць у сувязі з дзей­нас­цю чалавека, прыс­та­соў­ва­юц­ца і стараюцца выжыць. У 2006 годзе на маім участку было зда­бы­та толькі тры кабаны, а ў 2013 – 130. У 80-ыя гады дастойным тра­фе­ем была ліса. Потым яе футра ста­ла незапатрабаваным, і па­ля­ваць на лісу перасталі. Колькасць дра­пеж­ні­ка моцна вырасла, і з’я­ві­ла­ся праблема такой хваробы, як ша­лен­с­т­ва. У апошні час моцна рас­п­ладзіў­ся і наносіць значную шко­ду сельскай гаспадарцы і ме­лі­я­ра­цый­най сістэме бабёр. Усе гэ­тыя злабадзённыя пытанні вы­ра­ша­юц­ца ў тым ліку і з дапамогай па­ляў­ні­чых.Напэўна, у разважаннях Ста­ніс­ла­ва Станіслававіча ёсць свой сэнс. Важна адно: чалавек не па­ві­нен наносіць шкоду прыродзе, а ра­зум­на і прадумана рэгуляваць яе пра­цэ­сы, адным словам, – аба­ра­няць.  

    Автор: Ганна РУДСКАЯДзянніца

Комментарии (0)