24 Апреля, 2024 Среда

Іх выбар – Шчучыншчына

  • 23 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    Вераніка Негрыенка – нас­таў­нік-дэфектолаг, Аксана Снацкая – педагог-арганізатар. Сёлета дзяў­ча­ты прыйшлі на працу ў Ра­жан­каў­с­кі дз/с-СШ, дзе і паз­на­ё­мі­лі­ся. На сустрэчу маладых спе­цы­я­ліс­таў прыехалі з за­да­ва­ль­нен­нем: перакананы, што гэта цу­доў­ная магчымасць бліжэй паз­на­ё­міц­ца з раёнам, аб­мя­няц­ца вопытам з калегамі і сус­т­рэц­ца з цікавымі людзьмі. Для моладзі ў фае РДК пра­ца­ва­лі выставы мастакоў Шчу­чын­ш­чы­ны і Гродзеншчыны, свае пас­лу­гі прапаноўвалі супрацоўнікі ра­ён­на­га вузла паштовай сувязі. Тут мож­на было падпісацца на раёнку і ін­шыя перыядычныя выданні.   Сустрэча моладзі праходзіла ў фор­ме адкрытых дэбатаў “Выбірай.by”. Удзел у пленарнай час­тцы прынялі старшыня Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама С.В. Ложэчнік, яго намеснікі Г.С. Хвядзюк, Г.Б. Хо­міч і Я.Б. Майсей, а таксама стар­шы­ня раённага аб’яднання праф­са­ю­заў Ю.Т. Пашук і першы сак­ра­тар РК БРСМ А.С. Богдзель. Пад­час адкрытых дэбатаў маладыя людзі мелі магчымасць атрымаць ад­ка­зы на ўсе хвалюючыя пытанні. Нап­рык­лад, даведаліся, якія льго­ты прадугледжаны для маладых спе­цы­я­ліс­таў, якімі крэдытамі мо­гуць скарыстацца людзі ва ўзросце да 31 года, як аформіць дакументы на паляпшэнне жыллёвых умоў і пра мно­гае  іншае. Ад моладзі кі­раў­ніц­т­ва раёна чакае плённага суп­ра­цоў­ніц­т­ва і стваральнай працы на ка­рысць грамадства. Юнакам і дзяўчатам ёсць з каго браць прыклад. Старшыня Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама С.В. Ло­жэч­нік і старшыня раённага аб­’­яд­нан­ня прафсаюзаў Ю.Т. Пашук зап­ра­сі­лі на сцэну для ўшанавання пра­цоў­ныя дынастыі. Цэлыя па­ка­лен­ні прафесіяналаў – наш залаты фонд. Гэта людзі, вартыя шчырай  па­ва­гі і прызнання за сваю ад­да­насць справе. Словы ўдзячнасці гу­ча­лі са сцэны ў адрас педагагічнай ды­нас­тыі Груца-Марчукевіч (агульны працоўны “стаж” іх сям’і – 153 гады). Плённа працуе на се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай ніве ў ААТ “Васілішкі” дынастыя Вашчыла-Ду­бі­нец (агульны “стаж”  – звыш 125 га­доў). Каля 85 гадоў прысвяціла ляс­га­су  дынастыя Варабей-Зялён­ка. Добра вядома  ў раёне і ся­мей­ная дынастыя ўрачоў Батура-Глаз-Бяз­мен. Іх працоўны “стаж” – 164 га­ды! На заводзе “Аўтапровад” так­са­ма ёсць кім ганарыцца. Тут на пра­ця­гу 80 гадоў шчыруе ды­нас­тыя Бекіш. Прадстаўнікам слаўных ды­нас­тый былі ўручаны падарункі.З задавальненнем маладыя спе­цы­я­ліс­ты далучыліся да акцыі “Мы – разам!”, якая стартавала ў канцы чэр­ве­ня і працягвае свой тур па га­ра­дах Беларусі. У рамках гэтай ак­цыі адбыўся канцэрт фіналістаў ма­ладзёж­на­га вакальнага конкурсу ФПБ “Новыя галасы для любімай кра­і­ны” і ўжо вядомых зорак бе­ла­рус­кай эстрады. Моладзь спявала ра­зам з дуэтам “Аляксандра і Кан­с­тан­цін”, Вікторыяй Алешка, Сашам Нэ­ма, ансамблем “Бацька-атаман”. Па­ра­да­ваў сваімі танцавальнымі ну­ма­ра­мі шоу-балет “Тэкіла”. Для са­мых адданых сваіх слухачоў вы­ка­наў­цы падрыхтавалі сюрпрызы-су­ве­ні­ры: сімвалы акцыі –  белых бус­лоў.  – Я ўпершыню прымаю ўдзел у та­кой сустрэчы, – гаворыць мас­так-афарміцель цэнтральнай ра­ён­най бібліятэкі імя Цёткі Яўген Мас­ке­віч. – Прыемна бачыць на шчу­чын­с­кай сцэне нашых вядомых бе­ла­рус­кіх артыстаў. Тым больш пры­ем­на было атрымаць бусліка з рук салісткі ансамбля “Бацька-ата­ман”. Думаю, такія сустрэчы аб­’­яд­ноў­ва­юць моладзь, даюць маг­чы­масць заявіць пра сябе.Дарэчы, на працягу года сус­т­рэ­чы маладых спецыялістаў з кі­раў­ніц­т­вам раёна традыцыйна прой­дуць і па месцах іх працы. 

    Автор: Ганна КАСПЕРДзянніца

Комментарии (0)