27 Апреля, 2024 Суббота

У Глыбоцкім раёне створаны належныя ўмовы для выхавання і навучання дзяцей

  • 30 сентября 2015 Общество Беларуская 0

    У Глыбоцкім раёне створаны належныя ўмовы для выхавання і навучання дзяцей. Сфарміравана стройная, адпавядаючая ўсім сучасным патрабаванням сістэма адукацыі. Сфарміраваны выдатны састаў педагагічных кадраў, добрая вучэбная матэрыяльная база, аказваецца пастаянная ўсебаковая падтрымка кіраўніцтвам раёна – ад таго і вынікі высокія. Сфера адукацыі з’яўляецца самай бюджэтаёмкай сферай. У гэтым годзе на ўтрыманне і развіццё сеткі ўстаноў адукацыі выдаткавана 152 млрд. рублёў. За 8 месяцаў гэтага года асвоена 65,7% ад гэтай сумы. Прытым, у структуры расходаў на першым месцы расходы на выплату заработнай платы (75,8%). За студзень—жнівень 2015 года на зарплату работнікам адукацыйных устаноў затрачана больш 75 млрд. рублёў.

    У немалую капеечку абыходзіцца дзяржаве навучанне і выхаванне школьнікаў. Так, месячныя расходы на ўтрыманне ў агульнаадукацыйнай установе 1 вучня ў сярэднім па раёне склалі 2153,1 тыс. рублёў. Калі канкрэтней, то па гімназіі, напрыклад, за месяц на аднаго вучня затрачваецца 1533,6 тыс. рублёў, па сярэдняй школе №2 г. Глыбокае – 1054,3 тыс. рублёў, па СШ №3 – 1173,4 тыс., па СШ №1 імя П. Сухога – 1201,3 тыс. рублёў. Самай затратнай з сельскіх сярэдніх школ з’яўляецца Прошкаўская СШ, дзе за месяц на 1 вучня затрачваецца 6454,1 тыс. рублёў, а ў Галубіцкай базавай – 3927,8 тыс. рублёў. Танней дзяржаве абыходзіцца месячнае навучанне аднаго вучня ў Шунеўскай СШ – 2562,4 тыс., у Мярэцкаўскай БШ – 2495,6 тыс. рублёў.

    У дашкольных установах на ўтрыманне 1 дзіцяці на працягу месяца ў сярэднім па раёне траціцца 1840,2 тыс. рублёў. Найбольшыя месячныя затраты на 1 дзіця па Дзеркаўшчынскім дзіцячым садзе – 2769,9 тыс. рублёў, па Падсвільскім – 2641,0 тыс., па Чарневіцкім – 3235,4 тыс. рублёў. У дашкольных установах г. Глыбокае ў сярэднім на 1 дзіця расходы за месяц складаюць 1673,3 тыс. рублёў.

    А ўзяць для прыкладу раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Тут расходы на 1 выхаванца ў месяц перавышаюць 6 млн. рублёў. Значная сума сродкаў па адукацыйнай сферы траціцца на аплату камунальных паслуг і на арганізацыю харчавання дзяцей. Так месячныя дзяржаўныя датацыі пры аднаразовым харчаванні ў агульнаадукацыйных установах склалі 209,0 тыс. рублёў для малодшых школьнікаў, 238,6 тыс. рублёў – для школьнікаў сярэдняга звяна,  і 253,0 тыс. рублёў – для старшакласнікаў. Пры двухразовым, адпаведна, — 348,3; 397,7 і 421,6 тыс. рублёў. Пры чатырохразовым харчаванні ў інтэрнаце раённай гімназіі датацыя на 1 школьніка сярэдняга школьнага ўзросту ў месяц складае 732,2 тыс. рублёў, на старшакласніка – 782,8 тыс. рублёў.

    Немалыя расходы і на дастаўку, падвоз дзяцей у школу, на арганізацыю работы пазашкольных устаноў. Шмат фінансавых сродкаў траціцца дзяржавай на аказанне аднаразовых дапамог шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям, сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіраты, інваліды. 

    Автор: Анатоль ЗінкевічВеснік Глыбоччыны
    Теги: 

Комментарии (0)