23 Апреля, 2024 Вторник

Хто “юзер”, а хто “чайнік”. На базе сельгасліцэя сталі пра­ца­ваць камп’ютарныя курсы для “прадзвінутых” пенсіянераў

  • 21 октября 2015 Общество Беларуская 0

    На базе сельгасліцэя сталі пра­ца­ваць камп’ютарныя курсы для “прадзвінутых” пенсіянераў.

    82-гадовая Ніна Аляк­сан­д­раў­на Шумік – шчаслівая ўла­да­ль­ні­ца планшэта. Сучасны і шмат­фун­к­цы­я­на­ль­ны гаджэт ёй па­да­ры­лі дзеці. Пасля некалькіх май­с­тар-класаў зяця, жанчына лёгка зна­ходзіць у інтэрнэце не­аб­ход­ную інфармацыю, карыстаецца вай­бе­рам – вядзе гутаркі і аб­ме­нь­вац­ца паведамленнямі з род­ны­мі і сябрамі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы Wi-Fi і 3G-інтэрнэт. 

    Пенсія – час для са­маў­дас­ка­на­лен­ня. Так лічыць не толькі Н.А. Шу­мік, але і яшчэ 15 шчучынскіх эн­ту­зі­яс­таў, якія вырашылі асвоіць кам­п­’­ю­тар. Курсы камп’ютарнай гра­мат­нас­ці для пажылых людзей па­ча­лі працаваць на базе се­ль­с­ка­гас­па­дар­ча­га ліцэя. А натхніцелямі нез­вы­чай­на­га пачынання сталі  член Савета Рэспублікі, ге­не­ра­ль­ны дырэктар Гродзенскага аб­лас­но­га УП “Кінавідэапракат” Ю.М. Аляк­сей, Шчучынскі райвыканкам і ад­мі­ніс­т­ра­цыя ліцэя. У ролі вык­лад­чы­ка выступіў інжынер-праг­ра­міст “Кінавідэапраката” Д.Г. Яс­ке­віч.

    – Падчас прыёму грамадзян у Шчу­чы­не ветэраны  працы і Уз­б­ро­е­ных Сіл прапанавалі арганізаваць кам­п­’­ю­тар­ныя курсы, – расказвае Юрый Мар’янавіч Аляксей. – Мы пай­ш­лі ім насустрач. Асваенне кам­п­’­ю­та­ра – гэта патрабаванне ча­су, якое адкрывае новыя маг­чы­мас­ці і перспектывы. Да таго ж, ся­род пенсіянераў шмат будучых пат­ры­я­тыч­на настроеных бло­ге­раў, якія гатовы ў сацыяльных сет­ках адстойваць свае погляды. Як навучыцца апрацоўваць тэк­с­та­вую і графічную інфармацыю, пра­ца­ваць з рознымі інтэрнет-браў­зе­ра­мі, відэа- і аўдыяфайламі, ка­рыс­тац­ца электроннай поштай, скай­пам, інтэрнет-банкінгам? На гэ­тыя і іншыя пытанні шчучынскія пен­сі­я­не­ры мараць не проста ат­ры­маць адказы, а цвёрда засвоіць праг­ра­мы.

    Сярод курсантаў ёсць і  “чайнікі” (тыя, хто робіць толькі першыя кро­кі ў свет інфармацыйных тэх­на­ло­гій), і “юзеры” (карыстальнікі кам­п­’­ю­та­ра, якія  валодаюць базавымі ве­да­мі). Розны ўзровень кам­п­’­ю­тар­най адукаванасці падзяліў жа­да­ю­чых вучыцца на дзве групы. –  Плануецца, што практычныя за­нят­кі будуць праходзіць два разы на тыдзень  на працягу месяца. Пры неабходнасці тэрмін на­ву­чан­ня працягнем,  – гаворыць Дзміт­рый Генадзьевіч Яскевіч. – Мы пла­ну­ем пазнаёміць курсантаў з на­цы­я­на­ль­ны­мі інфармацыйнымі рэ­сур­са­мі, навучыць шукаць пат­рэб­ную інфармацыю і многае ін­шае.

    Пенсіянеры прызналіся, што хо­чуць, каб унукам не было за іх со­рам­на. У многіх з наведвальнікаў кур­саў ужо ёсць сучасныя ноутбукі і планшэты.  Таццяна Уладзіміраўна Чаркес кам­п­’­ю­тар­най азбуцы  абучаў сын Аляк­сандр, таму што такое “мышка”, як зачыніць “акно” і “загугліць” неабходную ін­фар­ма­цыю яна ведае.  – Лічу, што ў мяне недастаткова тэ­а­рэ­тыч­ных ведаў, – прызналася жан­чы­на. – Таму я і прыйшла на кур­сы.

    А вось Т.К. Васільчык толькі ма­рыць навучыцца ўпэўнена ка­рыс­тац­ца скайпам, працаваць з вор­даў­с­кі­мі дакументамі і г.д. “Студэнты” разумеюць, што пра­ца­ваць ім давядзецца шмат. Таму, каб лепш засвоіць інфармацыю, ужо на першым занятку пачалі вес­ці канспекты.  Гледзячы на гэтых зацікаўленых жан­чын і мужчын, успамінаюцца сло­вы з вядомай песні: “Не ста­рэ­юць душой ветэраны”. Нашы пен­сі­я­не­ры наведваюць спартыўныя сек­цыі і танцавальныя студыі, сус­т­ра­ка­юц­ца з моладдзю, удзе­ль­ні­ча­юць ва ўсіх раённых ме­рап­ры­ем­с­т­вах, спяваюць і падарожнічаюць. У кож­на­га з іх – актыўная гра­мадзян­с­кая пазіцыя, жаданне быць ка­рыс­ным для грамадства, жыць ярка і ці­ка­ва.  

    У тэму

    Дарэчы, актыўныя пенсіянеры жы­вуць даўжэй! Да такой высновы прый­ш­лі шведскія навукоўцы, якія пра­а­на­лі­за­ва­лі стыль жыцця амаль 2 тысяч сталых людзей ва ўзросце больш за 75 год. Аказалася, што ак­тыў­ныя мужчыны жывуць на шэсць, а жанчыны – на пяць год даў­жэй за сваіх равеснікаў, якія вя­дуць пасіўны лад жыцця. 

    Автор: Ганна КАСПЕРДзянніца

Комментарии (0)