19 Апреля, 2024 Пятница

Праблемы будуць вырашаны

  • 23 октября 2015 Общество Русский 0

    У сераду, 21 кастрычніка, у Нясвіжскім райвыканкаме адбыўся выязны прыём грамадзян,  які правёў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра разам са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко. На сустрэчу да кіраўніка сталічнага рэгіёна  запісаліся восем чалавек. Падчас дыялогу з наведвальнікамі ўзнімаліся пытанні крэдытавання маладых сямей  на будаўніцтва жылля, выдзялення ўласнікам зямлі для правядзення сельскагаспадарчых работ і іншыя.

    (Падрабязней аб гэтым чытайце ў наступным нумары “НН”.)

    У гэты самы дзень губернатар азнаёміў-ся з падрыхтоўкай да вытворчасці лека-   вых прэпаратаў з плазмы крыві чалавека на СП ТАА «Фармлэнд».  Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйнай і навуковай рабоце прадпрыемства Вадзім Сянчук, першую партыю прэпаратаў пачнуць вырабляць у самы бліжэйшы час. На сённяшні дзень скончана будаўніцтва завода на ўласнай вытворчай пляцоўцы ў Нясвіжы. Падведзены інжынерныя камунікацыі, створана сховішча замарожанай плазмы, ідзе мантаж сістэм водападрыхтоўкі, ачысткі і кандыцыянавання паветра. Закуплена тэхналагічнае абсталяванне, у тым ліку ўльтрацэнтрыфугі і ўстаноўкі для прамысловай прэс-фільтрацыі, лініі стэрыльнага разліву, сушкі. Завяршаюцца перамовы і выбар пастаўшчыкоў абсталявання для атрымання высока- ачышчаных бялковых прадуктаў, уключаючы прамысловыя храматаграфічныя сістэмы. Як чакаецца, установы аховы здароўя Беларусі змогуць атрымаць лекавыя прэпараты з айчыннай плазмы крыві да канца 2015 года.

    На здымку: (злева направа)  старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра, намеснік генеральнага дырэктара СП ТАА «Фармлэнд» Вадзім Сянчук, старшыня Нясвіж-скага райвыканкама Іван Крупко і  генеральны дырэктар СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы падчас знаёмства з прадпрыемствам.

    Дзмітрый ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Дзмітрый ЯШЧАНКА.Нясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)