26 Апреля, 2024 Пятница

Акадэмія клубаў ЮНЕСКА ў Слуцку

  • 12 ноября 2015 Общество Беларуская 0

    На адукацыйны семінар запрасілі самых актыўных, творчых, мэтанакіраваных навучэнцаў – членаў клубаў ЮНЕСКА з усёй рэспублікі. На працягу тыдня яны актыўна вучыліся, абменьваліся вопытам і адпачывалі разам з кіраўнікамі слуцкіх клубаў ЮНЕСКА Ігарам Міхайлавічам Жыціным, Таццянай Аляксееўнай Буцько, трэнерам Віталіем Нікановічам. Як расказала генеральны сакратар Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА Наталля Прыстром, праект накіраваны на атрыманне ўдзельнікамі пэўных асабістых і прафесійных навыкаў, якія ў далейшым будуць садзейнічаць паляпшэнню якасці іх жыцця. Акадэмія працуе з 2010 года. Своеасаблівы дэвіз «Магчымасці для ўсіх» асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА гаворыць сам за сябе, лічыць кіраўнік клуба ЮНЕСКА «Пошук» Ігар Міхайлавіч Жыцін: «Мы прадстаўляем  дзецям даволі шырокія магчымасці, яны ўдзельнічаюць у шматлікіх адукацыйных, навучаючых, развіваючых мерапрыемствах, таксама накіраваных на ўмацаванне здароўя, у валанцёрскіх праектах. Кожны раз яны атрымліваюць неабходныя веды і ўменні, каб у далейшым быць эфектыўнымі менеджарамі, кіраўнікамі, сапраўднымі лідарамі, якія не толькі прапануюць крэатыўныя ідэі, але і ўмеюць іх рэалізаваць. На нашых занятках мы даём інструмент, стратэгію, як ідэю аформіць і ажыццявіць».

    Падчас адкрыцця заняткаў акадэміі было відавочна, што тут сабраліся аднадумцы, якія жадаюць павысіць свой узровень, каб несці новыя веды іншым. Гімн клубаў ЮНЕСКА выканалі ў цесным сяброўскім крузе.

    Уражаннямі пра вучобу падзяліліся лідары клуба ЮНЕСКА «Гальфстрым» з Мінска Леанід Бычэня і Аляксандр Канапелька: «Вельмі падабаюцца трэнінгавыя заняткі па павышэнні лідарскіх якасцей. Вопыт трэнераў, сапраўдных прафесіяналаў, карысны для нас. Кожны з удзельнікаў развіваецца асабіста, пачынаем думаць нестандартна, з’яўляюцца цікавыя ідэі. Усё праходзіць жыва, добра спалучаем работу і адпачынак. Пасябравалі ўсе, абавязкова будзем падтрымліваць сувязі, магчыма, з’явяцца сумесныя праекты».

    Адно з мерапрыемстваў культурнай праграмы, у якім з задавальненнем паўдзельнічалі лідары клубаў ЮНЕСКА, – свята «Багач», падрыхтаванае членамі клуба ЮНЕСКА «Пегас» і гурткоўцамі  цэнтра турызму. І спявалі, і танцавалі ўсе разам, а пасля пілі чай з траў з пірагамі і ўсіх гасцей частавалі. І нават не самае цёплае, хаця і сонечнае надвор’е не сапсавала настрой. Сапраўды багатыя канікулы атрымаліся.

    Автор: Ірына МІРГАРОДАВАСлуцкий край

Комментарии (0)