16 Апреля, 2024 Вторник

Да Цар-дуба за зарадам бадзёрасці

  • 19 ноября 2015 Общество Беларуская 0

    Завітаць да ўнікальнага помніка прыроды Лельчыцкага раёна вучням нашай школы захацелася даўно, каб пабачыць велізарны памер і дакрануцца да яго назапашанай стогоддзямі мудрасці.

    І сапраўды, асілак-дуб нягледзячы на свой 320-гадовы ўзрост, 32 метровую вышыню стаяў перад намі ва ўсёй прыгажосці. У дзяцей свяціліся вочы. Яны дакраналіся да яго рукамі, гладзілі шурпатую кару, абдымалі, мералі, і адчувалі як дуб аддае ім сваю часцінку мудрасці, энергіі, дабрыні.

    дети, царь дуб, лельчицкий район

    Юныя краяведы слухалі гукі лесу, дыхалі чыстым паветрам, назіралі як павольна кружыцца з дрэў лістота, нібы выконваючы прыгожы танец.

    У лесе ў вучняў адбылося сапраўднае восеньскае свята.

    А на памяць аб ім засталіся фотаздымкі, цудоўны настрой і вялікае жаданне падарожнічаць па сваёй краіне.

    Автор: Святлана АКУЛІЧСветлае жыццё

Комментарии (0)