16 Апреля, 2024 Вторник

Добраахвотныя памочнікі пагранічнікаў

  • 26 ноября 2015 Общество Беларуская 0

    На мінулым тыдні ў Інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС прайшоў вучэбна-метадычны збор, падчас якога былі падведзены вынікі работы добраахвотных пагранічных дружын, якія працуюць на тэрыторыі Астравецкага раёна.

    – У савецкія часы існаваў такі лозунг “Ахова граніцы – справа ўсенародная”, – пачаў сваё выступленне намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – Сёння мы жывём у свабоднай суверэннай дзяржаве, і ў новых умовах павінны ахоўваць нашы межы. А ў сувязі з апошнімі сумнымі падзеямі ў свеце, гэты лозунг набывае ўсё большае значэнне.

    пограничные добровольцы3

    Тое, што звычайныя грамадзяне часта выступаюць ахоўнікамі дзяржаўнай мяжы, пацвердзіў начальнік Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Іванавіч Маркевіч.

    Ён падрабязна спыніўся на змяненнях, унесенных у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”, расказаў аб фактах незаконнай міграцыі і незаконнага перамяшчэння матэрыяльных каштоўнасцей праз дзяржаўную мяжу і паведаміў, што немалую дапамогу ў затрыманні нелегалаў аказваюць члены добраахвотных пагранічных дружын.

    пограничные добровольцы1

    На тэрыторыі Смаргонскай пагранічнай групы створана 13 такіх добраахвотных атрадаў. Шэсць з іх, у якія ўваходзяць 32 чалавекі, зарэгістраваны на тэрыторыі Астравецкага раёна.

    Прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне знака “Дружыннік” новым добраахвотным памочнікам пагранічнікаў. Так, членамі добраахвотнай дружыны “Падольская” сталі Канстанцін Пятровіч Дзісько, Аляксандр Пятровіч Дзісько, Аляксандр Іосіфавіч Сінкевіч, Юрый Антонавіч Цэйка і Аляксей Уладзіміравіч Астапец. Рады трокеніцкай дружыны папоўнілі Станіслаў Іосіфавіч Віюк, Збігнеў Міхайлавіч Масойць, Аляксандр Іванавіч Змітровіч і Іван Уладзіслававіч Свіла. Знак дружынніка атрымаў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі, які адказвае за работу ўсіх добраахвотных дружын нашага раёна.

    пограничные добровольцы2

    За актыўны ўдзел у рабоце добраахвотных дружын і аказанне дапамогі органам пагранічнай службы ў ахове дзяржаўнай мяжы граматамі Смаргонскай пагранічнай групы былі ўзнагароджаны Віктар Мечыслававіч Урбановіч, Мікалай Іванавіч Салавей і Іосіф Іванавіч Ненартовіч.

    пограничные добровольцы4

    Закончылася мерапрыемства экскурсіяй па новым інфармацыйным цэнтры – цікавую пазнавальную інфармацыю пагранічнікам і жыхарам нашага раёна паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Беларускай АЭС Эдуард Іванавіч Свірыд.

    ----------------------------

    Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

    Автор: Алена ЯрашэвічАстравецкая праўда

Комментарии (0)