29 Марта, 2024 Пятница

Запрасіце ў госці казку

  • 17 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    Літаральна з пачатку наступнага тыдня на ёлачных кірмашах і ў лясгасах Міншчыны ўжо можна будзе набыць галоўны атрыбут любімага ўсімі свята — жывое навагодняе дрэўца. Каб папярэдзіць незаконную высечку ялінак ды хвоек, лясная ахова праводзіць рэйды. А ў Чэрвеньскім лясгасе выбіраць зялёных прыгажунь для нарыхтоўкі накіраваліся… Дзед Мароз са Снягуркай!

    Хутка ў нашых хатах з’явяцца навагоднія дрэўцы. Хтосьці дастане з балконаў і антрэсоляў ёлкі штучныя, а хтосьці захоча, каб па пакоях лунаў непаўторны хваёва-смаляны водар. Каб задаволіць попыт насельніцтва, лясгасы Міншчыны з 21 снежня пачнуць гандляваць жывымі ялінкамі ды хвоямі на кірмашах і непасрэдна ў лясніцтвах.

    Казачны рэйс

    Вып­раў­ля­ю­ся на аг­ле­дзі­ны ўчас­тка, дзе на­рых­тоў­ва­юц­ца зя­лё­ныя пры­га­жу­ні, з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Чэр­вень­с­ка­га ляс­га­са па ідэ­а­ла­гіч­най ра­бо­це Жан­най Чар­на­вец і май­страм ле­су Чэр­веньс­ка­га ляс­ніц­тва Сяр­ге­ем Шын­ке­ві­чам. А яшчэ ў мік­ра­аў­то­бу­се едуць… Дзед Ма­роз са Сня­гур­кай! Бо хто ле­пей за іх ве­дае, дзе рас­туць са­мыя пры­ваб­ныя дрэў­цы. Вось та­кі ка­зач­ны ў нас рэйс.

    У да­ро­зе да­вед­ва­ю­ся, што спе­цы­яль­ных план­та­цый на­ва­год­ніх елак ды хвой у гэ­тым ляс­га­се не вы­са­джва­юць. Да­ве­дзе­ны план про­да­жу перад на­ва­год­ні­мі свя­та­мі вы­кон­ва­ец­ца — ха­пае тых дрэў­цаў, якія што­год вы­ся­ка­юц­ца па выт­вор­чай не­аб­ход­нас­ці. На рас­чыс­тцы трас, пад лі­ні­я­мі элек­тра­пе­ра­да­чы, на ле­са­се­ках га­лоў­на­га ка­рыс­тан­ня, пад­час су­цэль­ных са­ні­тар­ных вы­се­чак… Там, дзе пад­рост не пад­ля­гае за­ха­ван­ню. І шка­дуй не шка­дуй жы­вую пры­ро­ду, а дрэў­цы ўсё роў­на вы­се­куць. Але яны мо­гуць яшчэ па­ра­да­ваць дзя­цей і да­рос­лых, ка­лі на­быць іх да на­ва­год­ніх свя­таў. Зра­біць гэ­та, тлу­ма­чыць Жан­на Чар­на­вец, мож­на тры­ма спо­са­ба­мі. Пер­шы — набыць на кір­ма­шах. Сё­ле­та ў ляс­га­са — дзве ган­длё­выя кроп­кі ў Мін­ску, па ад­ной — у Чэр­ве­ні і Смі­ла­ві­чах. Спо­саб дру­гі — са скла­да ад­на­го з дзе­вя­ці ляс­ніц­тваў. Мож­на вы­се­чы дрэў­ца і са­мас­той­на, для гэ­та­га трэ­ба звяр­нуц­ца ў ляс­ніц­тва, ат­ры­маць ад­па­вед­ны кві­ток і лес­ні­ка ў суп­ра­ва­джэн­не, які па­ка­жа ад­ве­дзе­нае для вы­сеч­кі мес­ца.

    «Не ся­чы­це, му­жы­кі…»

    Наш мік­ра­аў­то­бус пра­бі­ра­ец­ца па ня­роў­нас­цях ляс­ной да­ро­гі. Ся­род ве­ліч­ных дрэў трап­ля­юц­ца та­кія елач­кі і хвой­кі, якія ўпры­го­жаць лю­бое па­мяш­кан­не.

    «Каб па­пя­рэ­дзіць са­ма­воль­ныя вы­сеч­кі, з 15 снеж­ня су­мес­на з суп­ра­цоў­ні­ка­мі мі­лі­цыі, ра­ён­най і між­ра­ён­най ін­спек­цый пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя пра­во­дзім рэй­ды, — тлу­ма­чыць ін­жы­нер па ахо­ве і аба­ро­не ле­су Чэр­веньс­ка­га ляс­га­са Вік­тар Ка­за­коў (ён жа — Дзед Ма­роз). — Най­боль­шая ўва­га — ляс­ным ма­сі­вам, дзе час­та зда­ра­лі­ся са­ма­воль­ныя па­руб­кі. Ёсць ста­цы­я­нар­ны пост для пра­вер­кі да­ку­мен­таў. Пла­ну­ем ус­та­на­віць дзве ка­ме­ры фо­та­фік­са­цыі і мя­няць іх мес­ца дыс­ла­ка­цыі. Ка­лі трап­ля­ем у ле­се на ча­ла­ве­ка з ся­ке­рай, ста­ра­ем­ся пра­вес­ці з ім рас­тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту да та­го як ён сся­чэ дрэў­ца».

    Але, заз­на­чае Вік­тар, уся­ля­кае бы­ло. Ад­ной­чы, пры­ехаў­шы ў лес, пай­шоў на гук. А на­сус­трач вый­шаў муж­чы­на з ел­кай. Уба­чыў­шы ча­ла­ве­ка ў зя­лё­най фор­ме, дрэў­ца кі­нуў. А па­куль іш­лі да ма­шы­ны, вы­кі­нуў і ся­ке­ру. Ад­нак ін­жы­нер па ахо­ве ле­су, не раз­гу­біў­шы­ся, пра­па­на­ваў пай­сці на­зад па сля­дах. Як­раз све­жы сня­жок пры­сы­паў зям­лю. Пад­ня­лі ся­ке­ру, за­тым — ел­ку. Ча­ла­век, праўда, па­га­дзіў­ся штраф зап­ла­ціць. А гэ­та наш­мат боль­шая су­ма, чым ад­даў бы ён за афі­цый­на на­бы­тае дрэў­ца.

    Спрак­ты­ка­ва­ны май­стар

    Вось мы і на ад­ве­дзе­ным для вы­се­чак учас­тку. Над­вор’е цу­доў­нае. З но­чы та­ню­сень­кі слой сняж­ку на­це­ру­шы­ла. Праўда, па­ці­ху рас­тае. А якія пры­ваб­ныя тут ел­кі ды хвой­кі! Дзед Ма­роз са Сня­гур­кай за­да­во­ле­ныя: па­ра­дак у ляс­ной гас­па­дар­цы. Для здым­каў вы­бі­ра­ем пры­го­жы фон. Тым ча­сам май­стар ле­су з пят­нац­ца­ці­га­до­вым ста­жам Сяр­гей Шын­ке­віч рас­каз­вае і па­каз­вае, як вы­бі­ра­юц­ца і вы­ся­ка­юц­ца на­ва­год­нія дрэў­цы. Ра­зам з лес­ні­ка­мі ён што­год зай­ма­ец­ца іх на­рых­тоў­кай. Пры­гад­вае, як ра­ней і сне­гу бы­ло па по­яс, і ма­ра­зы ста­я­лі трас­ку­чыя. Та­ды ця­жэй, бо спа­чат­ку кож­нае дрэў­ца трэ­ба аб­трэс­ці, аг­ле­дзець з усіх ба­коў. Каб ствол быў пра­мы, лап­кі пу­шыс­тыя, зя­лё­ныя, не паш­ко­джа­ныя, роў­ныя з усіх ба­коў. Сё­ле­та ві­да­воч­на бу­дзе ляг­чэй. Спрак­ты­ка­ва­ным во­кам Сяр­гей Шын­ке­віч вы­бі­рае са­мыя пры­го­жыя ел­кі. За дзень 5 ча­ла­век вы­ся­ка­юць іх да 100 штук.

    У Чэр­веньс­кім ляс­га­се ста­ра­юц­ца на­рых­тоў­ваць дрэў­цы пад по­пыт, каб ліш­ніх шмат не зас­та­ва­ла­ся. Най­больш ак­тыў­на іх куп­ля­юць, па­чы­на­ю­чы з 28 снеж­ня. А ка­лі ўжо зас­та­юц­ца ляс­ныя пры­га­жу­ні не­за­пат­ра­ба­ва­ны­мі, мо­гуць і са зніж­кай ад­даць.

    …Пры­ехаў­шы ў Чэр­вень, наш мік­ра­аў­то­бус аб­мі­нае цэн­траль­ную пло­шчу. Тут ужо ста­іць вя­лі­кая на­ва­год­няя ёл­ка. Свя­та ўсё блі­жэй...

    Дрэў­ца зя­лё­нае і за­ла­тое

    Для ама­та­раў жы­вой пры­га­жос­ці Чэр­веньс­кі ляс­гас з 18 снеж­ня бу­дзе на­рых­тоў­ваць ел­ку і хвою, афар­мляць на­ва­год­нія бу­ке­ты. Ужо вы­ра­шча­ны для рэ­а­лі­за­цыі і ялін­кі ў кад­ках. Уся­го па пла­ну толь­кі на кір­ма­шах мяр­ку­ец­ца прад­аць 1.750 штук зя­лё­най на­ва­год­няй прад­укцыі. Кошт дрэў­цаў за­ле­жыць ад іх вы­шы­ні. На кір­ма­шах у Чэр­ве­ні і Смі­ла­ві­чах ёл­ку ад 0,5 да 1 мет­ра мож­на бу­дзе на­быць за 75 ты­сяч руб­лёў, хвою — за 105 ты­сяч. За дрэў­цы вы­шы­нёю ад 1,1 да 2,5 мет­ра да­вя­дзец­ца ад­даць 95 і 130 ты­сяч руб­лёў ад­па­вед­на. А вось у ляс­ніц­твах цэ­ны кры­ху ні­жэй­шыя. Нап­рык­лад, ёл­ка да мет­ра тут каш­туе 45, хвоя — 60 ты­сяч руб­лёў. За жы­вую ялін­ку ў кад­цы трэ­ба зап­ла­ціць 120, за на­ва­год­ні бу­кет — 30 ты­сяч руб­лёў.

    А вось за не­за­кон­нае зні­шчэн­не аль­бо паш­ко­джан­не дрэў у ля­сах 1-й гру­пы да­вя­дзец­ца зап­ла­ціць ад 5 да 50 ба­за­вых ве­лі­чынь (ад­на ба­за­вая — 180 ты­сяч руб­лёў), у ля­сах 2-й гру­пы — да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь. «За­ла­тая» ёл­ка ат­ры­ма­ец­ца. Каб пац­вер­дзіць, што дрэў­ца на­бы­та цал­кам ле­галь­на, трэ­ба ўзяць кві­тан­цыю аб ап­ла­це.

    Автор: Светлана АДАМОВИЧМінская праўда
    Теги: 

Комментарии (0)