25 Апреля, 2024 Четверг

Дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў 20 гадоў

  • 17 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    Гэта дата — гістарычная веха, той рубеж, які дае магчымасць успомніць добрым словам усіх, хто ўнёс значны ўклад у станаўленне і развіццё нашай установы.

    20 гадоў назад на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, заслухаўшы інфармацыю загадчыка райаддзела культуры Рыгора Ягоравіча Макеева аб комплексным плане эстэтычнага выхавання насельніцтва раёна да 2000 года, з мэтай больш шырокага дачынення падрастаючага пакалення да мастацкай творчасці было прынята рашэнне адкрыць з 1 жніўня 1995 года Горацкую дзіцячую школу мастацкіх рамёстваў. Гэта ініцыятыва належала сям’і прафесійных мастакоў Сяргею Іванавічу і Наталлі Віктараўне Квачам, якія прыехалі ў наш раён з Ніжняга Ноўгарада і ў той час на базе Аўсянкаўскага Дома культуры і дзіцячага сада вучылі дзяцей маляваць. З імі працавалі кераміст Леанід Алегавіч Аўхімкоў, разьбяр па дрэве Юрый Віктаравіч Казакевіч і яго жонка Людміла Аляксандраўна, якая вучыла дзяцей вышыўцы.

    IMG_3253

    Менавiта Сяргей Iванавіч i Наталля Вiктараўна заклалі падмурак дзiцячай установы, якая да некаторага часу з’яўлялася адзiнай у рэспублiцы.

    У новую школу пачалі набіраць дзяцей, запрашаць на работу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Першым адгукнуўся майстар разьбы па дрэве Генадзь Ула-дзіміравіч Пазнякоў. Адразу пачалі прыходзіць у школу хлапчукі, якія хацелі навучыцца старажытнаму рамяству. Тамара Аляксандраўна Багдановіч вучыла дзяцей салома-

    пляценню, а Алена Міхайлаўна Лобан — вышыўцы. З кожным годам павялічваўся набор дзяцей, прыходзілі новыя майстры. Вялікі ўклад у развіццё школы ўнесла Ірына Анатольеўна Белякова, ініцыятыўны, творчы майстар па саломапляценню, якая ў 1997 годзе, пасля таго, як сям’я Квачэй вярнулася ў Расію, стала дырэктарам школы.

    IMG_3263

    Расла колькасць дзяцей у школе, змяняўся склад педагогаў-майстроў. Пачаў работу філіял у вёсцы Леніна. Таццяна Сямёнаўна Уласававучыла там дзяцей пляценню з саломкі. Зараз яна дырэктар ДУА “Ленінская дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў Горацкага раёна”. Сваё майстэрства прыйшлі перадаваць вучням Таццяна Альбертаўна Цітова, Таццяна Данілаўна Тапаркова, Вераніка Уладзіміраўна Кунцэвіч, Алена Дзмітрыеўна Кудраўцава, Святлана Валер’еўна Івашчанка.

    У 1999 годзе школа з Дома рамёстваў перамясцілася ў част-

    ку памяшкання тэлевізійнай майстэрні “Гарант” па вуліцы Куйбышава, д. 4. Праз некаторы час намаганнямі Ірыны Анатольеўны і мясцовай улады ўвесь гэты будынак стаў належаць школе. Калектыў зноў папоўніўся новымі педагогамі: Святлана Мікалаеўна Бельчанка, Аляксандр Мікалаевіч Дамарацкі, Вольга Віктараўна Лылова, Уладзімір Міхайлавіч Бразгуноў, Любоў Міхайлаўна Сяргеенка, Вольга Леанідаўна Котава, Святлана Васільеўна Дуброўская, Таццяна Ула-дзіміраўна Северцава, Вольга Сямёнаўна Сілівестрава, Наталля Мікалаеўна Арыненка, Аляксей Віктаравіч Лінкоў, Сяргей Іванавіч Навікевіч, Наталля Міхайлаўна Коцікава, Мікалай Мацвеевіч Рыжоў. У 2001 годзе ў Горкі прыехалі маладыя спецыялісты: Аляксандр Сяргеевіч Шаўцоў і Алена Яўгенаўна Бруй. Да цяперашняга часу яны перадаюць сваё май-стэрства маладому пакаленню.

    За час існавання школы пачатковую мастацкую адукацыю атрымалі 479 навучэнцаў. Ёсць выпускнікі, якія зараз працуюць у нас настаўнікамі. Гэта Святлана Сяргееўна Сяргеенкава-Фесіна, Кацярына Мікалаеўна Антанюжанка, Ганна Аляксандраўна Жураўлева, Анжэла Міхайлаўна Блахіна, Вольга Мікалаеўна Сідарава, Аляксандра Алегаўна Мартыновіч. Раней некаторы час працавалі былыя вучні Наталля Аляксандраўна Крупская, Іна Уладзіміраўна Саўчук, Алена Уладіміраўна Палявая.

    IMG_3404

    На змену Ірыне Анатольеўне кіраўнічую пасаду заняла Таццяна Леанідаўна Янчанка, якая шмат зрабіла для развіцця творчай дзейнасці ў школе.

    За час існавання ДШМР 19 навучэнцаў атрымалі стыпендыі, прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за высокія творчыя дасягненні. З гэтага фонду чатыром вучаніцам была аказана матэрыяльная дапамога за актыўны ўдзел у творчых мерапрыемствах.

    DSC06389

    З 2011 года школа стала дзяржаўнай установай адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі”.

    Для навучання дзяцей рамёствам і выяўленчаму мастацтву ў сельскай мясцовасці працуюць філіялы ў Маслаках, Аўсянцы, Саве, Паршына і класы ў вёсках Рэкта, Шышава, Сялец. Зараз у школе навучаецца 372 вучні, калектыў складаюць 34 работнікі. Навучанне вядзецца па наступных спецыялізацыях: мастацкая кераміка, мастацкія вырабы з саломкі, мастацкая апрацоўка скуры, дрэва, мастацкія вырабы з тэкстылю па трох напрамках — ручныя роспіс, ткацтва і вышыўка, валянне з воўны.

    IMG_0790

    Вучні школы становяцца лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў, фестываляў, выставак рознага ўзроўню. Настаўнікамі былі распрацаваны праграммы па рамёствах (кераміка, лозапляценне, саломапляценне, разьба па дрэве, ручное ткацтва), зацверджанымі Міністэр-ствам культуры, якімі карыстаюцца ўсе ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь такога ж напрамку.

    На базе школы працуюць дзіцячыя творчыя калектывы. Такія як народная дзіцячая студыя мастацкай творчасці “Чарадзейка” (кіраўнікі С. І. Конус і А. А. Зайцава, доўгі час працавалі С. П. Гайдаш і Т. Д. Тапаркова). Пад кіраўніцтвам Ірыны Анатольеўны Беляковай і па яе ініцыятыве, педагогі і работнікі раённага Дома рамёстваў выканалі эксклюзіўную калекцыю касцюмаў з саломкі “Вясенні звон”. З таго і пачалася творчая дзейнасць студыі “Чарадзейка”, якая стала своеасаблівай візітнай карткай нашага горада і раёна. Яе ўдзельнікі ў вольны ад заняткаў час дэманструюць касцюмы, выкананыя ў розных тэхніках. На цяперашні час студыя налічвае 8 калекцый адзення.

    IMG_0800

    Ва ўзорнай дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва “Мастыхін” (кіраўнік А. С. Шаўцоў) навучэнцы знаёмяцца з рознымі тэхнікамі алейнага і акварэльнага жывапісу, малююць прыгожыя мясціны нашага краю, займаюцца выставачнай дзейнасцю.

    Узорная дзіцячая студыя ручного ткацтва “Лянок” (кіраўнік Г. А. Жураўлёва) аб’ядноўвае дзяцей, якія вырабляюць габелены, вывучаюць традыцыі роднага краю.

    Зусім нядаўна пачала сваю дзейнасць студыя батлеечных лялек “Дзіва” (кіраўнік В. С. Сілівестрава). Яе выхаванцы май-струюць лялек і паказваюць казкі.

    IMG_0813

    У 2008 годзе калектыў дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў стаў пераможцам спаборніцтва сярод устаноў раённых аддзелаў культуры за лепшую арганізацыю работы па развіццю і зберажэнню культуры Магілёўскай вобласці.

    За захаванне і развіццё традыцыйных відаў народных рамёстваў, дасягненні ў мастацкай адукацыі дзяцей і падлеткаў, падрыхтоўку лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў у 2010 годзе калектыў школы быў адзначаны высокай узнагародай — спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

    IMG_0819

    Сёлета ў школы юбілейны год. Хочацца сардэчна павіншаваць калектыў, вучняў, выпускнікоў і ўсіх, хто ўнес уклад у яе развіцце. І пажадаць творчага натхнення, моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага дабрабыту і добрага настрою.

    Дзеці, іх таленты, іх добрыя імкненні, творчасць — наша вялікае багацце, наша радасная сучаснасць і надзея на шчаслівую будучыню. Як добра, што ў вырабах дзіцячых рук захоўваюцца народная беларуская культура, вялікая духоўная скарбніца нашых рамёстваў.

    IMG_0824

    Усіх жадаючых запрашаем на юбілейную выставу дзіцячых вырабаў “Маладосць, творчасць, натхненне”, якая зараз працуе на базе Горацкага раённага Дома рамёстваў.

    OLYMPUS DIGITAL CAMERA

    Людміла СТАЎСКАЯ,

    дырэктар ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі”.

    На здымках: творчыя заняткі па ручному роспісу ў выкладчыцы В. С. Сілівестравай; сакрэты выканання саламяных кветак перадае выхаванцам Т. Д. Тапаркова.

    Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА.

    Автор: Людміла СТАЎСКАЯГорацкі веснік

Комментарии (0)