05 Мая, 2024 Воскресенье

Пагалосак Першай сусветнай

  • 18 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    У відовішчнай ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Скокі-2015” прынялі ўдзел 20 гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны

    Трэск кулямётаў разрэзаў цішыню над вёскай, клубы чорнага дыму ахуталі наваколле.  Руская армія  пачала актыўна атакаваць нямецкіх салдат. Так пачалася ваенна-гістарычная рэканструкцыя баёў Першай сусветнай вайны “Скокі-2015”.

    Гэтае яркае мерапрыемства ў Скоках ужо стала традыцыйным. Кожны раз сюды прыязджае ўсё больш і больш людзей – гледачоў і непасрэдных удзельнікаў рэканструкцыі гістарычных па-дзей.  А сёлета фестываль атрымаў статус абласнога мерапрыемства. На ім былі старшыня Брэсцкага райвыканкама Уладзімір Мацука і начальнік упраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абл-выканкама Сяргей Панасюк.

    – Ужо чацвёрты год запар тут, у парку, праводзіцца мемарыяльнае мерапрыемства, прысвечанае падпісанню Брэсцкага перамір’я і спыненню ваенных дзеянняў у 1917 годзе, – зазначыў Уладзімір Мацука падчас адкрыцця ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. – Сёлета ў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Еўрапейская вайна”, якая штогод праходзіць у музеі “Сядзіба Нямцэвічаў”, прынялі ўдзел каля 40 навукоўцаў, даследчыкаў і краязнаўцаў.

    Падчас урачыстасці граматай Брэсцкага райвыканкама за плённую працу, актыўную папулярызацыю  розных накірункаў музейнай дзейнасці быў узнагароджаны дырэктар музея “Сядзіба Нямцэвічаў” Сяргей Семянюк, таксама адзначаны ваенна-гістарычныя клубы, якія займаліся рэканструкцыяй.

    – Нам вельмі прыемна, што нас запрашаюць да сябе беларускія таварышы, – падзяліўся ўражаннямі ўдзельнік  Маскоўскага ваенна-рэканструктарскага  клуба Барыс Бурба. – Яны даюць нам магчымасць убачыць вачамі сучаснікаў, як вялася вайна на пачатку мінулага стагоддзя. 

    У рамках мемарыяльнага мерапрыемства прайшла фотавыстава Андрэя Мацуры, якая расказала пра рэканструктарскі рух у Беларусі. У парку адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі, прысвечанай падпісанню Брэсцкага перамір’я.

    У Скоках рэканструкцыя бітвы 1915 года па стабілізацыі лініі фронту доўжылася каля 2 гадзін. Гледачы змаглі ўбачыць кавалерыйскую разведку ў дзеянні, атакі нямецкай і контратакі рускай армій. Не абышлося і без параненых –  іх з поля бою выносілі адважныя сёстры міласэрнасці. Тут прысутнічаў нават ваенны мастак, які імкнуўся адлюстраваць на палатне жорсткасць ваеннай бітвы. 

    Удзел у рэканструкцыі прымалі  20 гістарычных клубаў – каля 130 рэстаўратараў з Расіі, Украіны і Беларусі. Яны яшчэ раз прадэманстравалі свой прафесіяналізм і захапленне гісторыяй. 

    Автор: Аляксандра ЯНКОВIЧНародная трыбуна

Комментарии (0)