18 Апреля, 2024 Четверг

Навагоднюю казку — кожнаму дзіцяці!

  • 30 декабря 2015 Общество Беларуская 0

    Учора ў межах рэспубліканскай  дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава  наведаліся ў раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі і раённы дзіцячы сацыяльны прытулак, каб павіншаваць выхаванцаў з самым любімым імі навагоднім святам, стварыць ім атмасферу радасці і казкі, уручыць падарункі.

    У раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі напачатку мерапрыемства госці прыпаднеслі кожнаму дзіцяці падарункі: набор цукерак і развіваючыя гульні. Кіраўнік раёна ўручыў сертыфікат на гульнявое абсталяванне дырэктару ўстановы Алене Каранкевіч, а прадстаўнік раённай газеты — сертыфікат на падпіску на першы квартал 2016 года.

    Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Бутараў пажадаў усім здароўя, сямейнага дабрабыту, адчування пастаяннай падтрымкі з боку дзяржавы, а таксама падкрэсліў, што ў нашай краіне многае робіцца для таго, каб ніводнае дзіця не адчувала сябе адзінокім, было абароненым.

    Затым госці раздзялілі святочны настрой з рабятамі: вадзілі карагоды вакол прыгажуні-ёлкі, спявалі, “ляпілі” сняжкі з ваты. А як заўзята прачытаў верш выхаванец установы Мікіта!

    З асаблівай радасцю сустракалі ганаровых гасцей выхаванцы раённага дзіцячага сацыяльнага прытулку, які знаходзіцца ў в.Лёўкавічы. Рабяты расказалі аб жыцці ў прытулку, цікавым правядзенні вольнага ад вучобы часу, а таксама падзяліліся сваімі марамі. Вельмі расхвалявалі дарослых пісьмы дзяцей, якія яны з асаблівай любоўю і надзеяй напісалі сваім бацькам.

    Старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару ўстановы Святлане Былінінай сертыфікат на абсталяванне для музычнай залы і камп’ютар, а журналіст “раёнкі” — сертыфікат на падпіску. Не засталіся без падарункаў і госці: выхаванцы ўручылі ім падзелкі-ёлачкі, выкананыя сваімі рукамі.

    Не абышлося і тут без карагодаў, песняў, вершаў, танцаў.

    У той дзень рабяты павесяліліся ад душы, а таксама пераканаліся, што навагоднія мары і жаданні вельмі часта збываюцца. Прыемна, што дзеці засталіся задаволенымі, а свята атрымалася радасным і чароўным!

    Ірына БАБІЧ.

    Фота 

    Максіма МІКЕШЫНА.

    На здымках:

    хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем спявалі, чыталі вершы, танцавалі — чым вельмі парадавалі ганаровых гасцей.

    Автор: Ірына БАБІЧКіравец
    Теги: 

Комментарии (0)