26 Апреля, 2024 Пятница

Вось ты які, высакародны алень!

  • 08 февраля 2016 Общество Беларуская 0

    Калі мы даведаліся, што ра­ён­ная арганізацыя Беларускага та­ва­рыс­т­ва паляўнічых і ры­ба­ло­ваў закупіла аленяў у Іўеўскім ляс­га­се, адразу накіраваліся “ў гос­ці” да гэтых грацыёзных жы­вё­лін. А прапісаліся яны ў вёс­цы Цяпы Дэмбраўскага се­ль­са­ве­та.

    У вальеры, які займае 6,2 гек­та­ра, на момант нашага прыезду ўжо зна­ходзі­лі­ся 3 самкі і 6 сегалеткаў. Яш­чэ траіх аленяў мы чакалі з хві­лі­ны на хвіліну.

    Каб не траціць дарэмна часу, стар­шы­ня раённай арганізацыі БТПР Алег Уладзіміравіч Ламакін і егер Аляксандр Іванавіч Дробыш уводзяць мяне ў курс справы.

    – На набыццё высакародных але­няў з бюджэту абласной ар­га­ні­за­цыі ГА»БТПР” было выдзелена звыш 272 мільёнаў рублёў, –  рас­каз­вае Алег Уладзіміравіч. – Для на­ша­га раёна такая “жывая” па­куп­ка ў навінку. Раней мы абы­ходзі­лі­ся сваім пагалоўем. Дарэчы, нашы лід­с­кія калегі таксама нядаўна на­бы­лі аленяў, аднак дастаўлены яны не з мясцовых лясгасаў, а з але­не­га­доў­чай літоўскай фермы.

    Аглядаю тэрыторыю. Як ака­за­ла­ся, сіламі членаў раённай ар­га­ні­за­цыі Беларускага таварыства па­ляў­ні­чых і рыбаловаў і работнікаў СВК “Дэмбрава” папярэдне была пра­ведзе­на сур’ёзная работа па пад­рых­тоў­цы вальера. Пра­рэд­ж­ваў­ся лес, нарыхтоўваўся корм, ага­род­ж­ва­ла­ся тэрыторыя. Толькі на агароджу было затрачана 62 мі­ль­ё­ны рублёў.

      Падыходзім бліжэй да кор­мап­ля­цоў­кі. Тут для лясных жыхароў ар­га­ні­за­ва­ны зімовы падкорм. Усё зроб­ле­на па-гаспадарску. Ёсць у “меню” і зерне, і сена, і соль.

    – Прыемна адзначыць, што кі­раў­ніц­т­ва СВК “Дэмбрава” заўсёды ідзе насустрач, – адзначае Аляк­сандр Іванавіч Дробыш. – Гэта гас­па­дар­ка дапамагае з кармамі для за­куп­ле­ных жывёл, выдзяляе тэх­ні­ку пры неабходнасці. За  гэта мы ве­ль­мі ўдзячны старшыні А.В. Ту­лю. Дарэчы, падчас размяшчэння але­няў у вальеры прысутнічаў і ве­тэ­ры­нар­ны ўрач СВК “Дэмбрава” Юрый Вячаслававіч Сало, які пі­ль­на сачыў за станам здароўя жы­вёл, маркіраваў іх, каб пасля мож­на было прасачыць за кожным.

     …І вось гудзе матор. МАЗ з але­ня­мі спяшаецца на месца паркоўкі. У адной драўлянай скрыні – алень-пры­га­жун, а ў другой – дзве са­мач­кі. Егер адчыняе заслонку, і гра­цы­ёз­ныя жывёлы выскокваюць на во­лю. Цяпер траіх гадаванцаў чакае адап­та­цыя ў новых умовах. Пасля пра­ход­жан­ня ўсіх каранцінных ме­рап­ры­ем­с­т­ваў і пасля таго, як самкі да­дуць прыплод, жывёлы будуць вы­пуш­ча­ны ў паляўнічыя ўгоддзі для павелічэння папуляцыі асобін.

    Ганна КАСПЕР.

    Фота аўтара.

    Автор: АннаВиленцевичДзянніца
    Теги: 

Комментарии (0)