09 Августа, 2022 Вторник

Дарожная азбука: бяспека

  • 02 марта 2016 Общество Беларуская 0

    …Дзень. Дарога. Паток машын. Вось яны прыветна адна адной падміргваюць, дзякуюць. На мове вадзіцеляў – на дарозе працуюць інспектары АДАІ.  Калектыў АДАІ Ляхавіцкага РАУС невялікі – усяго 5 чалавек. Не навічкі ў прафесіі, кожны дзень навідавоку, выконваюць сваю работу – забяспечваюць дарожную бяспеку.

    Стандартная праверка вадзіцельскіх дакументаў. У законапаслухмянага грамадзяніна яна не выклікае негатыўных эмоцый. Пару мінут – і інспектары жадаюць добрай дарогі. А бывае, што падчас такой працэдуры прадухіляецца злачынства, выяўляецца нецвярозы вадзіцель, бяспраўнік, які мог бы стаць прычынай аварыі… Колькі ДТЗ і іншых парушэнняў за гады службы папярэдзілі інспектары ДПС Віктар Столяр, Віталій Шклянік і Аляксандр Куніцкі, старшы дзяржаўтаінспектар Мікалай Дылеўскі – і не падлічыць. Інспектар па адміністрацыйнай практыцы Аляксандр Анікевіч у АДАІ паўгода, але правёў ужо не адзін дзясятак прафілактычных мерапрыемстваў для хлопчыкаў і дзяўчынак. У яго абавязкі ўваходзіць і падрыхтоўка да разгляду адміністрацыйных спраў, увядзенне даных у рэспубліканскую базу і іншае.

    Мікалай Дылеўскі ў службе больш як 2 дзесяцігоддзі. Адзначае, што ў інспектараў ДАІ не стаіць задача пакараць, галоўнае – прафілактыка парушэнняў. На жаль, і без пакарання ў такой справе не абысціся. Часам менавіта штраф падштурхоўвае аўтааматараў быць больш дысцыплінаванымі.

    З пачатку года супрацоўнікі АДАІ ў нашым раёне выявілі 1271 парушэнне правіл дарожнага руху, з якіх 230 – перавышэнне дазволенай скорасці,  5 вадзіцеляў затрыманы ў нецвярозым стане. Трапілі пад увагу інспектараў ДПС і 299 пешаходаў. Хто ведае, магчыма, своечасовая сустрэча з інспектарам ДАІ стала для кагосьці з іх не проста вырашальнай, а жыццёва важнай.

    «Ляхавіцкі веснік»

    Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

    Автор: Наталля ПЕРАПЕЧКАЛяхавіцкі веснік

Комментарии (0)