20 Мая, 2024 Понедельник

"Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

  • 16 марта 2016 Общество Беларуская 0

    У Дзень Канстытуцыі 14-гадовым юнакам і дзяўчатам ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты. У Лунінцы цырымонія прайшла ўчора ў Цэнтры дзіцячай творчасці.

    Сярод тых, для каго Дзень Канстытуцыі стаў адметнай падзеяй у жыцці, — гімназісты Аляксей Ігнаткевіч і Павел Балюк, а таксама 9-класніца Бастынскай СШ Ілона Молчан.

    Атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна краіны з рук ганаровых гасцей вельмі прыемна і адказна. Гэтага ўдастоены 31 чалавек – тыя, хто паспеў сябе праявіць у розных сферах. Сярод іх – выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры спаборніцтваў, конкурсаў, фестываляў, прадметных алімпіяд.

    Разам з пашпартамі юныя лунінчане сталі ўладальнікамі падарункавых набораў “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якія ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч. Віншаванні і наказы гучалі з вуснаў в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігара Гаргуна, старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людмілы Казадаевай.

    Ад імя вучняў слова ў адказ трымала гімназістка Аляксандра Елізава (на здымку).

    Свае музычныя прывітанні ўсім прысутным дарылі ўдзельнікі ўзорнага вакальнага ансамбля “Залатое птушаня”, узорнага клуба бальнага танца “Мірыданс”, а таксама вакалісты ЦДТ Карына Брыгадзір, Злата Богдан і Ангеліна Карульская.

    Автор: Алена ДаніловічЛунінецкія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)