25 Апреля, 2024 Четверг

Пашпарты ўручылі ўрачыста

  • 18 марта 2016 Общество Беларуская 0

    На гэтым тыдні паўсотні навучэнцаў розных устаноў Маладзечаншчыны былі запрошаны ў Палац культуры на цырымонію ўрачыстага ўручэння пашпартоў, якая ў рамках  ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!»  праводзіцаа з нагоды Дня Канстытуцыі.

    На сустрэчу з моладдзю прыйшлі прадстаўнікі мясцовых улад, актывісты райкама БРСМ, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, педагогі. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дырэктар Палаца культуры Святлана Сарока, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алеся Лукоўская, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Валянцін Асіповіч, кіраўнік клуба «Пошук» настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №5 Лідзія Князева, ганаровая грамадзянка раёна, звярнуліся з прывітальным словам да юнакоў і дзяўчат, уручылі ім пашпарты.

    На ўрачыстасці прыгадалі адметныя падзеі мінулага года, які ў краіне прайшоў пад знакам моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Прысутныя паглядзелі тэматычны відэафільм. Юнакам і дзяўчатам нагадалі аб тым, што 2016-ы аб’яўлены Годам культуры, наш горад з’яўляецца культурнай сталіцай рэспублікі, таму вялікія спадзяванні ў ажыццяўленні шматлікіх творчых задум ускладзены на падрастаючае пакаленне.

    Назаўсёды запомняць знамянальную падзею васьмікласніца СШ №14 Яна Шавела, яе равеснік з гімназіі №10 Станіслаў Вайцяховіч і дзевяцікласніца Чысцінскай СШ Арына Смалей.

    Апладысментамі віталі ўсе ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Надзею Слюнько і Віталія Закаблука. Моладзь падзякавала ім за мірнае жыццё. Юныя артысты Маладзечаншчыны падрыхтавалі канцэртныя нумары.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета

Комментарии (0)