20 Апреля, 2024 Суббота

Да зваротаў людзей – з увагай

  • 22 марта 2016 Общество Беларуская 0

    Працягваецца практыка пра­вядзен­ня прамых тэлефонных ды­я­ло­гаў паміж насельніцтвам і ўладай. У мінулую суботу на пы­тан­ні людзей адказваў на­мес­нік старшыні Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Аляксей Ва­лян­ці­на­віч Садоўскі. За час работы “прамой лініі” паступіла ча­ты­ры звароты. Да кожнага з іх чы­ноў­нік аднёсся з увагай.

    Адразу дзве жанчыны, дарэчы, жы­хар­кі абласнога цэнтра, абаз­на­чы­лі сугучныя пытанні. Сутнасць іх у тым, што ў сувязі з адменай не­ка­то­рых аўтобусных рэйсаў – ад­п­раў­лен­нем з Гродна і Шчучына – ста­ла праблематычна дабірацца ў вёс­кі Шчанец і Зінякі. Маўляў, ра­ней, выйшаўшы на трасе з аднаго аў­то­бу­са, пасажыры перасядалі ў ін­шы, які ішоў з райцэнтра… Па сло­вах заяўніц, гэта было зручна для многіх людзей. Цяпер, сцвяр­д­жа­ла адна з жанчын, складана на вы­хад­ныя прыехаць да бацькоў і вяр­нуц­ца назад у Гродна.

    Аляксей Валянцінавіч паабяцаў уваж­лі­ва разабрацца ў сітуацыі і даць адказ. “Было б каму ездзіць, а тран­с­парт – не праблема”, – заў­ва­жыў ён. Пры гэтым адзначыў, што ап­ты­мі­за­цыі аўтобусных мар­ш­ру­таў патрабуе час. Надзвычай важ­на жыць па сродках. Трэба зра­зу­мець, што вазіць у аўтобусе ад­на­го-двух пасажыраў сёння не­маг­чы­ма. Ёсць рэйсы, калі ў салоне ўво­гу­ле пуста. Транспартныя расходы наш­мат перавышаюць даходы, і па­са­жыр­с­кія перавозкі даціруюцца з бюджэту. Крызісныя праявы вы­му­ша­юць быць асабліва аш­чад­ны­мі ў адносінах да фінансавых срод­каў.

    – Між тым ні адзін маршрут на тэ­ры­то­рыі раёна не адмяняецца без папярэдняга дасканалага вы­ву­чэн­ня пасажырапатоку, – пад­к­рэс­ліў намеснік старшыні рай­вы­кан­ка­ма. – Падыходзім вельмі ўзва­жа­на. Прымаем да ўвагі мер­ка­ван­не сельсавецкай улады, ад­дзе­ла адукацыі, спорту і турызму, ін­шых зацікаўленых бакоў. Часам за­хоў­ва­ем той ці іншы маршрут, бо да­водзіц­ца ўлічваць многія ню­ан­сы, у прыватнасці, як дарослым да­бі­рац­ца на работу, дзецям – у шко­лу, пажылым людзям – у па­лік­лі­ні­ку… Але рэаліі такія, што ап­ты­мі­за­цыя руху аўтобусаў будзе пра­цяг­вац­ца.

    Сваімі бытавымі і жыццёвымі праб­ле­ма­мі падзялілася з прад­с­таў­ні­ком улады жыхарка дома, што па вуліцы Паўднёва-Заходняя ў Шчу­чы­не. У прыватнасці, яна пас­кар­дзі­ла­ся на няспраўнасці ў ка­на­лі­за­цый­най сістэме, што стварае дыс­кам­форт для пражывання. Ка­неш­не, гэтай праблемай павінна зай­мац­ца найперш кіраўніцтва жыл­лё­ва-будаўнічага кааператыва. Між тым зварот на “прамую лінію” не пакіне без увагі і ўлада. Гэта ж га­рад­жан­ка ўзняла пытанне су­сед­с­кіх узаемаадносін. Па яе словах, гас­па­дар падворка, сумежнага з ба­ць­коў­с­кай сядзібай, пабудаваў хлеў з парушэннем дзеючых бу­даў­ні­чых і іншых норм… “Сёлета мы пачалі сур’ёзна займацца “самабудамі”. Трэба разабрацца і ў гэ­тай сітуацыі”, – лічыць А.В. Са­доў­с­кі. Маўляў, парушыў – няхай зно­сіць, не – няхай карыстаецца, а дру­го­му боку давядзецца прыняць гэ­та як належнае. Яснасць у сі­ту­а­цыю ўнясуць спецыялісты аддзела ар­хі­тэк­ту­ры і будаўніцтва, якім гэты зва­рот накіраваны для разгляду. Трэ­ба будзе – падключацца і ін­шыя службы. А па-чалавечы, калі су­седзі не дружаць, – гэта бяда...

    Будуць дадзены тлумачэнні і жы­ха­ру Васілішак, які ад імя землякоў уз­ні­маў пытанне лазневага аб­с­лу­гоў­ван­ня.

    Таццяна ПАЛУБЯТКА.

    Автор: Татьяна ПОЛУБЯТКОДзянніца

Комментарии (0)