20 Апреля, 2024 Суббота

У Слуцкай ЦРБ – новы апарат камп’ютарнай тамаграфіі

  • 12 апреля 2016 Общество Беларуская 0

    У лютым гэтага года ў Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы пачаў работу новы апарат камп’ютарнай тамаграфіі TSX-32 Aquilion Prime кампаніі Тoshiba.

    Новы тамограф дазваляе праводзіць даследаванне з большай дакладнасцю. З пачатку эксплуатацыі апарата абследаванне прайшлі 307 пацыентаў.  Абследавалі спінны мозг, галаўны мозг, пазваночнік, лёгкія і іншыя органы. Урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтген-аддзялення Юлія Забагонская (на здымку) расказала, што камп’ютарны тамограф (КТ) уяўляе сабою мульцізрэзавы КТ-сканер вышэйшай якасці з магчымасцю адначасовага атрымання 32 зрэзаў таўшчынёй 0,5 мм. Гэта дазваляе выявіць усе, да самых маленькіх, магчымыя змены органаў. Час даследавання займае прыблізна 2 мінуты (абследаванне на старым апараце займала 15 мінут).  Асаблівасць апарата ў тым, што кантрасты (спецыяльнае рэчыва, якое дапамагае выявіць змены ў органах) уводзяцца ўнутрывенна пры дапамозе  апарата болюснага ўвядзення ў рэжыме рэальнага часу. Рэгулююцца хуткасць увядзення і колькасць  кантрасту.

    Абследаванне на камп’ютарным тамографе праводзіцца толькі па назначэнні ўрача, дзецям да 18 гадоў – толькі з дазволу бацькоў. І яшчэ адно адрозненне ад былога апарата: вагавое абмежаванне – 205 кілаграмаў (раней было 120 кг).

    Камп’ютарная тамаграфія – адзін з найбольш эфектыўных метадаў у дыягностыцы захворванняў рознага характару, у яе аснове – неразбуральнае папластовае даследаванне тканак і ўнутраных органаў пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання. Камп’ютарныя тамографы дазваляюць атрымаць выяву з высокай прасторавай і кантрастнай якасцю.

    Доза апраменьвання малая, кантралюецца з дапамогай абсталявання і не прычыняе шкоды арганізму чалавека.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край

Комментарии (0)