28 Марта, 2024 Четверг

Якасць як брэнд

  • 12 апреля 2016 Общество Русский 0

    Ролю СМІ ў сучасным свеце складана пераацаніць, бо часцяком менавіта журналіст тэлебачання, друкаванага ці інтэрнэт-выдання, радыё раскажа нам падрабязнасці той ці іншай па-дзеі. «Сёння мы маем 124 тысячы зарэгістраваных даменных імёнаў у зоне .by, 17 тысяч — у зоне .бел, 1,5 тысячы друкаваных СМІ, больш за 200 тэлепраграм», — расказала ў час сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў адукацыі і інфармацыі міністр інфармацыі Лілія Ананіч. «У нас канкурэнтнае і адкрытае інфармацыйнае поле, таму актуальнасць якаснай працы нацыянальнай інфармацыйнай прасторы відавочная», — падкрэсліла яна.

    Але як падрыхтаваць журналісцкія кадры так, каб яны адпавядалі запытам часу, тым самым працуючы на павышэнне нацыянальнай інфармацыйнай прасторы? На думку міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, трэба зрабіць акцэнт на больш вузкую спецыялізацыю. Ён упэўнены: журналіст павінен быць адукаваны не проста як спецыяліст, але і прафесійна разбірацца ў той галіне, пра якую піша. І гэта трэба ўлічваць пры прафесійнай падрыхтоўцы кадраў.

    Жыццё дынамічна мяняецца, а значыць, трэба абнаўляць і змест адукацыйных праграм, распрацоўваць новыя дысцыпліны, укараняць вынікі навуковых даследаванняў і апошніх дасягненняў у інфармацыйнай сферы. І гэта, безумоўна, робіцца. Напрыклад, прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, распрацавана праграмна-метадычнае забеспячэнне, у тым ліку электронныя сродкі навучання. Але заўсёды ёсць што падкарэктаваць. Напрыклад, павялічыць колькасць гадзін на практычны складальнік навучання. Па словах Міхаіла Жураўкова, правільным было б зрабіць абавязковай на першых курсах практыку ў СМІ, каб студэнты маглі адчуць праблематыку кожнага рэгіёна.

    Акрамя ўдасканалення падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў гаворка ішла аб прагназаванні патрэбнасці на перспектыву ў журналісцкіх кадрах. Дарэчы, сёння ў краіне гэтых спецыялістаў рыхтуюць чатыры ВНУ: Інстытут журналістыкі БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя А.А. Куляшова і БрДУ імя А.С. Пушкіна. На першай ступені вышэйшай адукацыі тут навучаюцца амаль 1,7 тысячы чалавек.

    Рэспубліка
    Теги: 

Комментарии (0)