02 Мая, 2024 Четверг

Свет cям’і – тэрыторыя здароўя

  • 25 апреля 2016 Общество Беларуская 0

    На бацькоўскі сход 16 красавіка сабраліся каля 18 тысяч чалавек у Мінскай вобласці. Абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзеяння сям’і і ўстановы адукацыі ў выхаванні здаровага пакалення. Больш за 1000 бацькоў, педагогаў, вучняў, прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя, праваахоўных органаў, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, Беларускай праваслаўнай царквы і іншых зацікаўленых структур укючыліся ў работу па тэме «Здаровая сям’я – аснова грамадства і дзяржавы» ў Слуцкім раёне.

    Абараніць і падтрымаць 

    Тэма здароўя дзяцей асабліва  актуальная сёння.

    Як адзначыла падчас адкрыцця бацькоўскага сходу дырэктар абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ніна Канстанцінаўна Віктароўская, за 2015 год узровень захворванняў дзяцей узрос на 4,4%, а першасных захворванняў – на 7,1%. І пагаршэнне здароўя дзяцей праблема не толькі медыкаў, гэта і педагагічная праблема. Дзеці, моладзь адна з найбольш уразлівых груп. Часта яны паводзяць сябе безадказна, рызыкоўна. У Мінскай вобласці  больш за 2 тысячы падлеткаў стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх (у Слуцкім раёне – 112), каля дзвюх тысяч – на ўліку ў нарколагаў (у Слуцкім раёне – 146). 56 непаўналетніх з прыкметамі наркатычнага ап’янення выявілі за 2015 год педагогі і ўжо 7 чалавек – з пачатку 2016-га. Падлеткі ў стане алкагольнага ап’янення ўчынілі ў гэтым годзе 14 злачынстваў. Усе гэтыя лічбы маюць тэндэнцыю да росту.

    Задача дарослых – абараніць дзяцей, захаваць і ўмацоўваць іх здароўе, знізіць рызыкі, аб’яднаўшы намаганні і рэсурсы. А галоўнае ў гэтым – прыклад бацькоў, менавіта яны ў першую чаргу павінны навучыць дзяцей цаніць здароўе, адказна адносіцца і ўмацоўваць яго, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

    За здароўем – разам!

    На шасці пляцоўках ва ўстановах адукацыі Слуцка педагогі дзяліліся вопытам сумеснай работы з сем’ямі. На выстаўцы «Свет сям’і: тэрыторыя здароўя» каля цэнтра дзіцячай творчасці можна было атрымаць кансультацыю псіхолага, медыка, набыць спецыяльную літаратуру, навучыцца цікавым спосабам стварэння прыгожых малюнкаў, пазнаёміцца з творчасцю навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі. На пляцоўцы «Бяспечнае дзяцінства» дэманстравалі тэхніку і спецсродкі супрацоўнікі аддзела ДАІ слуцкай міліцыі і райаддзела па надзвычайных сітуацыях, байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку з сельскагаспадарчага ліцэя праводзілі конкурсы, раздавалі флаеры.

    Традыцыі сям’і як фактар фарміравання здароўя дзіцяці разглядалі ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Сонейка».  Там працавалі майстэрні зносін «Хобі-лэнд», «Неўгамон», «Сямейны карагод».

    У сярэдняй школе №13 пад дэвізам «Школа, сям’я, соцыум: умацоўваем здароўе разам!» прайшлі флэш-акцыя «Мы за здаровы лад жыцця», сустрэчы са спецыялістамі Слуцкай ЦРБ, аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі, аддзела ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, форум-тэатр.

    У Слуцкім дзяржаўным каледжы прайшлі майстар-класы па здаровым харчаванні, спартыўныя мерапрыемствы. На пляцоўках сацыяльна-педагагічнага цэнтра гаварылі пра сямейныя адносіны і псіхалагічны камфорт дзіцяці.

    У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі «круглы стол» для бацькоў, а разам з валанцёрамі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя кулінарылі, займаліся дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, а потым усе разам паспыталі фітачаі і прыгатаваныя на майстар-класе стравы.

    Неабходна прымаць меры

    Упэўнена, ніхто не пашкадаваў, што правёў суботні дзень на гэтым бацькоўскім сходзе. Многа карыснага, цікавага даведаліся бацькі, у тым ліку, як і чым заняць дзяцей у вольны час, як наладзіць кантакт з падлеткам. А вось некаторая інфармацыя з выступлення начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Васільевіча Нядзелькі прымусіла задумацца. Вынікі праведзенага сярод слуцкіх школьнікаў апытання паказалі, што ў дзяцей старэйшага і сярэдняга ўзросту не ў поўнай ступені сфарміравана актыўнасць па самазахаванні. 14% старшакласнікаў часта знаходзяцца ў стрэсавым стане, сярод малодшых школьнікаў такіх 12,8%. Кожны пяты старшакласнік не выконвае рэжым дня. Толькі каля 19% праводзяць за камп’ютарам і 27% за праглядам тэлевізара не больш дзвюх гадзін у дзень. 0,3% малодшых школьнікаў ужо «знаёмыя» з цыгарэтамі, 10% апытаных старшакласнікаў кураць з рознай частатой. Калі-нікалі ўжываюць алкаголь 40,4% рэспандэнтаў сярод старшакласнікаў. Суцяшае толькі, што больш за 80% апытаных лічаць неабходным адмовіцца ад гэтага, пазбавіцца ад шкодных звычак.

     Клапаціцца трэба не толькі пра фізічнае, але  і пра духоўна-маральнае здароўе дзяцей. Сям’я, дом павінны быць зонай псіхалагічнага камфорту для непаўналетняга, месцам, дзе ён навучыцца берагчы, умацоўваць сваё здароўе, навучыцца культуры ўзаемаадносін, дзе яго зразумеюць і падтрымаюць. Аснова здаровага будучага закладваецца ў сям’і.

    Бацькі, чые дзеці дасягнулі поспехаў у абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах, канферэнцыях, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, адзначаны Падзякамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Прыняты звод правіл здаровай сям’і Міншчыны.

    В здоровой семье царят здравый смысл, солидарность, согласованность, ответственность и одновременно уважение к суверенитету и интересам каждого.

    В здоровой семье действует принцип: как можно меньше поводов для беспокойства и как можно больше поводов для радости!

    В здоровой семье видят проблемную ситуацию, совместно стремятся к ее разрешению; делятся с ребенком планами семьи, открыто обсуждают проблемы; устанавливают равенство позиций в общении с ребенком.

    В здоровой семье умеют признавать свои ошибки и просить прощения.

    В здоровой семье постоянно проявляют заботу друг о друге – в любой ситуации каждый должен знать, что ему есть на кого опереться.

    В здоровой семье не стесняются обратиться за помощью и поддержкой к специалистам в решении проблем.

    В здоровой семье новый день начинается с улыбки и утренней разминки.

    В здоровой семье правильно питаются, ведут активный образ жизни, соблюдают  правила гигиены, режим труда и отдыха, не имеют вредных привычек.

    Здоровая семья не является рабом телевидения и интернета, но всегда находит время для общения с природой и друг с другом.

    Здоровая семья использует национальные культурные традиции в целях воспитания у детей потребности в ведении здорового образа жизни.

    Личный пример вести здоровый образ жизни  – лучше всякой морали.

    Здоровая семья – это семья, которая ведет здоровый образ жизни, в которой присутствуют здоровый психологический климат, духовная культура, материальный достаток и в которой живет любовь.

     

    Автор: Ірына МІРГАРАДАВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)