26 Апреля, 2024 Пятница

Май віталі, фантан адкрывалі

  • 03 мая 2016 Общество Беларуская 0

    Па добрай традыцыі  ў пер­шыя майскія дні шчучынцы збі­ра­юц­ца  разам, каб “разбудзіць” га­рад­с­кі фантан. Сёлета гэта ўра­чыс­тасць, да таго ж, супала з Вя­лі­кад­нем і Першамаем. Можа та­му так багата сабралася людзей – у гарадскім скверы яблыку не бы­ло дзе ўпасці. Адчувалася, што шчу­чын­цы засумавалі без вя­сё­лых струменьчыкаў фантана, якія, да таго ж, так хороша све­цяц­ца рознакаляровымі аге­нь­чы­ка­мі ўвечары.

    “Музычны капеж” – так на­зы­ва­ла­ся канцэртна-забаўляльная праг­ра­ма, якую падрыхтавалі для га­рад­жан і гасцей горада работнікі і вы­ха­ван­цы раённага цэнтра ку­ль­ту­ры і народнай творчасці.

    Горача віталі госці вядучую Во­ль­гу Аброшка. Гучнымі ап­ла­дыс­мен­та­мі адорвалі выступленні та­ле­на­ві­тых артыстаў Ігара і Галіны Будзь­ко, Анастасіі Селішчавай, Іло­ны Танкевіч, Вікі Падстаўскай і ін­шых. Не забылі на гэтай імпрэзе  па­він­ша­ваць з надыходзячым свя­там – Днём друку – журналістаў на­шай раёнкі і супрацоўнікаў “Саюздруку”. Дзякуй, сябры!

    У той прыгожы майскі над­вя­чо­рак ні на хвіліну не сціхалі ля фан­та­на песні. Нават пажылыя шчу­чын­цы закружылі ў вясёлай тан­ца­ва­ль­най віхуры.

    …І вось хвалюючы момант. Фан­тан ажывае. Водны салют рвецца ў не­ба, а сквер напаўняецца гучнымі ап­ла­дыс­мен­та­мі. Асабліва ра­да­ва­ла­ся дзятва: кожны хацеў хутчэй дак­ра­нуц­ца да струмянёў, адчуць ха­лод­ныя кроплі на далонях і аба­вяз­ко­ва сфатаграфавацца. 

    Дарэчы, для маленькіх шчу­чын­цаў у парку працавалі атракцыёны. Кож­ны жадаючы мог пачаставацца са­лод­кай ватай, поп-корнам, хот-до­гам або кавай. Парадаваліся і ама­та­ры крэатыву, якія маглі на свя­це ўпрыгожыць сябе ака­ваг­ры­мам. 

    З задавальненнем фа­таг­ра­фа­ва­лі­ся  і дзеці, і дарослыя з рос­та­вы­мі лялькамі – Зайцам, Ваўком і Мядз­ведзем. Адным словам, свята ўда­ло­ся на славу.

    Цяпер і ў выхадныя, і ў будні сквер будзе сустракаць шчучынцаў вя­сё­лай мелодыяй фантана. Зноў сю­ды будуць спяшацца закаханыя, ма­мы з дзеткамі і пажылыя людзі, каб проста адпачыць на лавачках і па­лю­ба­вац­ца вясеннімі пе­ра­ме­на­мі. 

    Ганна КАСПЕР.

    Фота аўтара.

     

    Автор: Анна ВиленцевичДзянніца
    Теги: 

Комментарии (0)