19 Апреля, 2024 Пятница

"Золата" міжнароднага конкурсу маладых вучоных

  • 06 мая 2016 Общество Беларуская 0

    Сваю чарговую прамогу Уладзіслаў прысвячае памяці Сяргея Васільевіча Крывавяза.

    Уладзіслаў расказаў пра конкурс і свой праект, за які атрымаў залаты медаль і спецыяльны прыз:

    – Беларусь прымае ўдзел у гэтым конкурсе з 1994 года: школьнікі і студэнты з усёй планеты паказваюць праекты, над якімі яны працавалі на працягу года. Сёлета канферэнцыя прайшла ў горадзе Клуж-Напока ў Румыніі, на мой погляд, у адным з самых прыгожых гарадоў гэтай краіны. Каманда Беларусі прадставіла 6 работ. І ўсе яны адзначаны медалямі! У нас два залатыя медалі, адзін сарэбраны і тры бронзавыя. Гэта лепшы вынік з 1994 года. Усе праекты былі вельмі моцныя, мне спадабаўся ўзровень удзельнікаў, як быццам прымаеш удзел у чэмпіянаце свету. Журы, адпаведна, было вельмі кампетэнтным, я атрымаў некалькі дзясяткаў пытанняў падчас абароны (на англійскай мове), дзякуй Богу, на ўсе адказаў.

    Асноўная ідэя прадстаўленага Уладзіславам праекта – пашырыць праграмныя і апаратныя магчымасці любой прылады. Напрыклад, у нас ёсць тэлефон, праект Geneces дазваляе «запусціць» на ім, для прыкладу, Windows, і ствараць дакумент або проста пагуляць у камп’ютарную гульню, прама ў тэлефоне. Можна для зручнасці падключыць манітор, мышку, клавіятуру, тады тэлефон выконвае функцыю сістэмнага блока. Geneces можа працаваць усюды, дзе толькі ёсць інтэрнэт, любой хуткасці. Вядома ж, магчымасці прылады пашыраюцца з Geneces значна больш за прыведзены прыклад.

    – Сваю перамогу я прысвячаю чалавеку, якога, на жаль, ужо няма з намі. Чалавеку, якога будзе памятаць не адно пакаленне вучняў, – дырэктару нашай школы Сяргею Васільевічу Крывавязу, – сказаў Уладзіслаў. – Я вельмі ўдзячны майму настаўніку Уладзіміру Анатольевічу Жуку, кіраўніцтву школы, Ягору Несцярэнку, які дапамог мне зняць годны прэзентацыйны ролік, увогуле ўсім, хто дапамог у рэалізацыі гэтай велізарнай ідэі і яе прэзентацыі.

    Віншуем! Чакаем новых праектаў і новых перамог!

    Автор: Ірына МІРГАРАДАВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)