06 Мая, 2024 Понедельник

Паднялі дзяржаўны сцяг і ўзнагародзілі лепшых

  • 08 мая 2016 Общество Беларуская 0

    6 мая на плошчы Леніна ў Смаргоні адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня дзяржаўнага герба і сцяга. Права падняць яго было прадастаўлена кіраўнікам арганізацый, якія дасягнулі лепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна – дырэктару музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага Людміле Градзіцкай і камандзіру вайсковай часці 2044 Аляксандру Маркевічу. А павіншаваў усіх прысутных з Днём дзяржаўнага герба і сцяга намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко.

    Паколькі 1 мая ў Беларусі з’яўляецца Святам Працы, то старшыня райвыканкама Генадзь Харужык выказаў цёплыя словы ўдзячнасці працаўнікам Смаргоншчыны. Тыя з іх, чые фотапартрэты занесены на раённую Дошку гонару, атрымалі адпаведныя пасведчанні. Лепшыя працаўнікі былі таксама ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі, каштоўнымі падарункамі. Узнагароды ўручыў старшыня райкама прафсаюза АПК Віталь Івашка. Плёну ў працы, здароўя і дабрабыту пажадаў смаргонцам старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч.

    Автор: Юрый ЯНУШКЕВІЧСветлы шлях
    Теги: 

Комментарии (0)