23 Апреля, 2024 Вторник

Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу

  • 15 мая 2016 Общество Беларуская 0

    Падведзены вынікі самага прэстыжнага для журналістаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі конкурсу “Залатая Літара”. У ліку тых, хто дзякуючы плённай працы і творчаму натхненню апынуўся на зорным небасхіле, – журналісты “Свіслацкай газеты”.

    У ХІІ Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі” за творчы праект “Наш край Белавежскі” мы атрымалі дыплом лаўрэата.

    Важкасць гэтай узнагародзе надае той факт, што ўсяго на конкурс было пададзена больш за 230 заявак з усіх куткоў нашай рэспублікі. Высокапрафесійнаму журы трэбы было выбраць лепшых з цэлай плеяды талентаў у 23 намінацыях. Прычым у некаторых з іх вызначаць пераможцаў і лаўрэатаў прыйшлося з 22–26 чалавек.

    – Мінулы год быў багатым на розныя падзеі, якія сталі крыніцай натхнення для журналістаў усіх узроўняў. Таму сёння ў гэтай зале прысутнічаюць лепшыя з лепшых. Віншуем вас са святам і з атрыманнем тых узнагарод, якія вы па праву заслужылі, – зазначыла міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л. С. Ананіч.

    Автор: Вольга БУБЕНЧЫКСвіслацкая газета

Комментарии (0)