25 Апреля, 2024 Четверг

Сардэчны тэлемарафон

  • 06 июня 2016 Общество Русский 0

    Брэсцкая студыя тэлебачання ў Міжнародны дзень абароны дзяцей прапанавала тэлегледачам далучыцца да спагадлівасці і міласэрнасці – стаць удзельнікамі дабрачыннага тэлемарафону “Ад сэрца да сэрца”. 

    З 7 гадзін раніцы і да 20 гадзін вечара нашы калегі з ТРК “Брэст” здзяйснялі мары. У эфіры разам з дарослымі тэлевядучымі працавалі дзеці – былі дыктарамі навін, разыгрывалі прызы, гутарылі з гасцямі студыі. Усе разам дапамагалі Кобрынскаму дзіцячаму дому, дзе зараз знаходзіцца 42 дзіцяці ад 3 да 8 год. Для ўстановы збіралі грашовыя ахвяраванні, побач з тэлестудыяй наладзілі прыём падарункаў (на здымку). Самі выхаванцы Кобрынскага дзіцячага дома былі таксама ў тэлеэфіры. 

    Праект “Ад сэрца да сэрца” наглядна прадэманстраваў: свет не без добрых людзей, нашы сэрцы гатовыя адгукацца на самыя высакародныя і міласэрныя пачуцці і памкненні.

    Автор: Лідзія КУРБАТНародная трыбуна

Комментарии (0)