06 Мая, 2024 Понедельник

Няхай жыццё будзе, як песня

  • 10 июня 2016 Общество Беларуская 0

    Раённы выпускны баль, які адбыўся ў Маладзечне  ў чацвер, 9 чэрвеня, стаў прыгожай уверцюрай XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    Па традыцыі сотні маладзечанцаў прыйшлі паглядзець на шэсце па Вялікім Гасцінцы выпускнікоў гарадскіх і сельскіх сярэдніх навучальных устаноў. Урачыстасці праводзіліся ў школах, гімназіях і Летнім амфітэатры. Больш чым 700 адзінаццацікласнікам уручаны атэстаты сталасці. Каторы год запар неаспрэчным лідарам па колькасці медалістаў з’яўляецца гімназія №10, дзе медалі вышэйшай пробы сёлета атрымалі 11 юнакоў і дзяўчат.

    … Скончыліся ўрокі, ужо ў мінулым дамашнія заданні і кантрольныя, празвінеў апошні званок, здадзены выпускныя экзамены. Але гэта хвалюючае, чаканае і адначасова крыху сумнае свята не ставіць кропку ў бесклапотным юнацтве. Гэта не фініш, а толькі пачатак самастойнага жыцця, новая старонка лёсу.

    Фота Юліі Шаблоўскай.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета

Комментарии (0)