23 Апреля, 2024 Вторник

Што ў балельшчыка ў кішэнях?

  • 05 июля 2016 Общество Беларуская 0

    Некаторыя балельшчыкі ідуць на стадыён, каб «размяць мускулы» і сілай пераканаць іншых у перавагах любімай каманды. Футбольныя або хакейныя хуліганы могуць ператварыць спартыўнае свята ў сапраўднае пабоішча.

    Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Маладзечанскага РАУС Дзмітрый Ярашэвіч расказаў, што робяць супрацоўнікі міліцыі, каб забяспечыць парадак.

    — Міліцыянеры дзяжураць як у час правядзення спартыўных спаборніцтваў, так і на іншых масавых мерапрыемствах, — гаворыць субяседнік. – Іх мэта – не дапусціць парушэнняў грамадскай бяспекі. У некаторых выпадках супрацоўнікі МУС ажыццяўляюць кантрольна-прапускны рэжым. Балельшчыкі і гледачы павінны з разуменнем ставіцца да гэтага і выконваць усе патрабаванні праваахоўнікаў.

    На тэрыторыю спартыўнага або культурнага аб’екта не дапускаюцца асобы ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама грамадзяне, якія хаваюць твары пад маскай ці адмаўляюцца ад асабістага агляду. Забараняецца праносіць на масавыя мерапрыемствы спіртныя напіткі, наркотыкі, зброю і боепрыпасы, колючыя або рэжучыя прадметы, дымавыя шашкі, фаеры, сігнальныя ракеты, петарды, піратэхніку, газавыя балончыкі, лазерныя прылады, буйнагабарытныя рэчы, якія замінаюць іншым гледачам, а таксама самаробныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прывесці да задымлення, узгарання, іншых негатыўных наступстваў.

    — Былі выпадкі, калі балельшчыкі спрабавалі пранесці на стадыён нажы ў форме крэдытных картак, так званыя «маркі» (спайсы) або забароненыя курыльныя сумесі. Выявіць іх дапамагаў больш пільны агляд, у час якога правяраліся кашалькі, партманэ, кішэні, пачкі з цыгарэтамі, — расказаў Д. Ярашэвіч.

    Дзмітрый Раманавіч дадаў, што наведвальнікі спартыўных спаборніцтваў або канцэртаў павінны неадкладна паведамляць арганізатарам мерапрыемстваў і супрацоўнікам праваахоўных органаў аб падазроных і безгаспадарных прадметах, выпадках задымлення ці пажару, учыненых правапарушэннях, іншых пагрозах бяспецы.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Алег БЯГАНСКІ.Маладзечанская газета

Комментарии (0)