29 Марта, 2024 Пятница

День Республики праздновали в Городке

  • 05 июля 2016 Общество Русский 0

    Главный государственный праздник нашей страны — День Независимости Республики Беларусь отметила Городокщина вместе со всей страной. Торжественные мероприятия с возложением цветов к воинским захоронениям, чествованием ветеранов Великой Отечественной войны состоялись во всех сельсоветах. 

      Жители и гости  Городка этот праздник отметили масштабно и ярко. 3 июля — день освобождения столицы нашей Родины от немецко-фашистских захватчиков. Эта дата символизирует подвиг наших дедов и отцов, отстоявших независимость Отечества, поэтому именно этот день и стал по воле нашего народа Днем Республики. Этот всенародный праздник объединяет белорусов в их памяти о Великой Победе, о мужественных защитниках нашей Родины, ее отстоявших, наполняет чувством гордости за сегодняшнюю свободную и стабильную Отчизну. Главной площадкой празднования стала центральная площадь.

    К Вечному огню мемориального комплекса «Бессмертие», где в почетном карауле замерли солдаты, возлагается гирлянда воинской славы — символ величия подвига наших освободителей, венки от районного исполнительного комитета,   делегации из Невельского района Псковской области.

    Почетное право поднять государственный флаг было предоставлено лауреату премии «Человек года Витебщины», председателю Пальминского сельского Совета депутатов Анфисе Берёзко.

    Председатель Городокского райисполкома Пётр Коробач поздравил ветеранов Великой Отечественной войны, городокчан и гостей города с государственным праздником — Днем Независимости и пожелал крепкого здоровья и добра в каждой семье и в каждом доме, мира и процветания нашему родному краю. Пётр Петрович отметил, что белорусы, перенесшие немыслимые беды оккупации и познавшие радость освобождения, всегда будут помнить, какой ценой завоеваны мир и независимость.

    Говоря о сегодняшнем дне Городокщины, Пётр Петрович сказал, что она значительно преобразилась: на предприятиях агропромышленного комплекса района ведется модернизация оборудования и производства, обновлены учреждения социальной сферы, десятки семей района ежегодно становятся новоселами,  продолжаются работы по благоустройству города и сельских населенных пунктов и определил ориентиры на будущее:

    — В сложившихся непростых экономических условиях, в первый год новой пятилетки,  на которую возлагаются большие надежды в плане динамичного развития нашей страны, всем трудовым коллективам района необходимо работать над снижением затрат, выпуском рентабельной продукции, повышением производительности труда, трудовой и технологической дисциплин, выполнением доведенных показателей во всех сферах. Активно в эту работу должна включиться и молодежь, с которой мы связываем надежды на то, что на смену нам придут энергичные, компетентные и искренние люди.

    Только от нас зависит, каким будет завтрашний день. Только наш общий добросовестный труд, самоотдача и сплоченность обеспечат достойное будущее нашим детям и спокойную жизнь старшему поколению.

    Разделить радость главного праздника Беларуси вместе с городокчанами приехали уважаемые гости  — делегация Невельского района Псковской области. Первый заместитель главы Невельского района Олег Майоров поздравил присутствующих с Днем Независимости Республики Беларусь и выразил искреннюю радость по случаю присутствия в братской соседней стране. Олег Евгеньевич подчеркнул единство и сплоченность русского и белорусского народов, их мирную и созидательную жизнь. Он отметил, что наши земли одинаково политы кровью наших дедов и отцов и независимость двух государств — результат бесконечной любви советского народа к своей великой Родине, его самоотверженного подвига. Наш гость выразил уверенность в развитии добрососедских связей, в создании благоприятных условий для развития обоих регионов.

    На память о празднике с пожеланиями благополучия, процветания и дальнейшего развития экономических и гуманитарных связей почетным гостям вручили сувениры, изготовленные в мастерами Городокского Дома ремесел и фольклора. Праздник продолжился красочными выступлениями лучших творческих коллективов города.

    Людмила ПЕЧЕНИЦЫНА.

    *********************

    — Жывём! Працуем! Радуемся! — многагалоса гучала з кожнай пляцоўкі, што 3 ліпеня аздобілі сквер па вул. Савецкай у Гарадку.  Поплеч размясціліся тут пляцоўкі гарадоцкіх прадпрыемстваў і арганізацый: РВПС і Белтэлекама,«Карыцінскага моху» і ТЦСАН, бальніцы і ГДАТК, сельсаветаў і народнага аматарскага аб’яднання «Зялёная альтанка» Дома рамёстваў і фальклору, хлебазавода і птушкафабрыкі… Усе яны па-вынаходніцку, з настроем імкнуліся расказаць, як развіваюцца на працягу 25-годдзя суверэннасці нашай краіны, захоўваюць традыцыі працалюбства, што робяць для землякоў і ўмацавання дабрабыту роднага краю.

      Пад шатамі дрэў спякотным днём было камфортна, а на кожнай пляцоўцы — цікава. Гараджанам і гасцям горада прапаноўвалі мноства латарэй, розыгрышаў, нязмушанай карыснай інфармацыі.

    На «Кніжным бульвары» ля помніка «Тарас на Парнасе», арганізаваным цэнтральнай бібліятэкай, можна было разгледзець фотавыставу «Гарадоччына ўчора і сёння», пагартаць фотаальбомы і на многіх фотаздымках пазнаць сябе, сваіх знаёмых — прыемна, што ўсе мы — частка гісторыі  Гарадоччыны (на здымку).

    Мотаблок ГДАТК чароўным чынам, а дакладней — рукамі ўмельцаў каледжа пераўтварыўся ў карэту, на якой уздоўж каляровых гандлёвых радоў ахвотна каталася дзятва (на здымку). Раздольна было малым і на пляцоўцы ГПКіЦС: уволю скокалі на батуце, гулялі і забаўляліся. Зусім нястрашныя лекары сустракалі на пляцоўцы раённай бальніцы, у вобразах кніжных персанажаў, нястомна ўсмешлівыя, гулялі яны з хлопчыкамі і дзяўчынкамі (на здымку), рабілі «масаж» на хворыя спіны, узважвалі кабет на цуда-вагах.

    Партызанскую паляну традыцыйна арганізавалі дубраўскія культработнікі: на вогнішчы кіпела юшка, у шалашы са свежых бярозак можна было і паляжаць, адчуўшы сябе «параненым». Падмацавацца гаспадыні прапаноўвалі наліўкамі ды свойскай гароднінай, а затым — падцягнуць песню пад гармонік. Панадворкі Межанскага і Руднянскага сельсаветаў вабілі дамашнімі прысмакамі. За сімвалічную плату тут можна было падсілкавацца і дранікамі з мясам, і салодкім печывам. З рук яснавокіх гаспадынь у нацыянальных уборах стравы на свежым паветры здаваліся ўдвая смачнейшымі.

    Поўны асартымент сваёй прадукцыі прадставіў Гарадоцкі хлебазавод. Да свята спяклі нават пано з выявамі родных краявідаў, і адмысловы каравай, каласок ці кветачку з якога так і хацелася адшчыкнуць(на здымку).

    — Скарыстайцеся магчымасцю пападарожнічаць па Гарадоччыне таямнічымі сцяжынкамі, — запрашалі з пляцоўкі «Карыцінскага моху».

    Водар летняга разнатраўя вабіў да радоў «Зялёнай альтанкі». Тут можна было набыць і лекавыя расліны, і кветку ў палісаднік — здаравейце, людзі, прыгажэйце, родныя мясціны!

    Пра вынікі ІІ раённага конкурсу «Шляхамі ганчарнага рамяства» газета напіша дадаткова, а сёння адзначым: захапляла хараство вырабаў, прадстаўленых на выставе Домам рамёстваў і фальклору. Асобны дзякуй яго майстрам за тое, што свае творы — а інакш не назавеш зробленае іх рукамі — яны прэзентуюць, апрануўшыся ў нацыянальныя непадобныя адзін на аднаго і такія прыгожыя ўборы. Залацістыя, як сонца, сувеніры з саломкі; прыемна карычневыя цацкі з мясцовай гліны; бялюткія, як чыстая душа нашага народа, рушнікі; вышытыя чырвоным арнаменты (а хіба мала старонак нашай гісторыі напісана крывёю?) вярталі памяць да вытокаў свайго, беларускага. І не адысці яму на вякі — нездарма жывём, працуем, радуемся!

    Святлана ЯКАЎЛЕВА.

    Фота аўтара.

    *******************

      Чацвёрты за апошнія два гады краязнаўчы веласіпедны паход пад эгідай Гарадоцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў адбыўся 3 ліпеня пад дэвізам «Каб любіць Беларусь нашу мілую» па тэрыторыі Стадолішчанскага сельсавета. Удзел у ім прынялі больш за 20 аматараў веласіпедных падарожжаў.

      Стартаваў паход з цэнтральнай плошчы адразу пасля ўскладання гірлянды славы да Вечнага агню. Трэба зазначыць, што гэтае мерапрыемства не мела спартыўнага характару, а праводзілася як грамадская акцыя, якая не праследавала палітычных мэтаў. Таму ўдзел у ёй змаглі прыняць гарадакчане ад школьнага да сталага ўзростаў.

    Маршрут паходу быў складзены з улікам падрыхтаванасці веласіпедыстаў, каб была магчымасць рабіць прыпынкі для правядзення акцый ушанавання памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і, зразумела, адпачынку ўдзельнікаў паходу.

    Першы прыпынак адбыўся ля гарадзішча (IV ст. да н.э. — V ст. н.э.) ля вёскі Н. Болецк. Пра гісторыю гарадзішча, працу па яго даследаванню археолагамі паведаміла ўдзельнікам паходу супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Алена Федарэнка. Дарэчы, яна ж распавядала і пра іншыя мясціны і мемарыяльныя помнікі, што ўсталяваны на тэрыторыі Стадолішчанскага сельсавета.

    Многа цікавага і змястоўнага аб гэтым краі даведаліся веласіпедысты  з вуснаў старшыні сельвыканкама Мікалая Віктаравіча Башкірава, які сустрэў іх ля помніка загінуўшым землякам у вёсцы Н. Болецк і суправаджаў гасцей да канца паходу.

    Змагаючыся са спякотай, спыняючыся ля памятных мясцінаў, удзельнікі паходу апоўдні дабраліся да канечнага пункту — воінскага пахавання і курганных могілак у вёсцы Вышадкі.

    Вялікі прывал і адпачынак адбыўся на маляўнічым беразе Вышадскага возера. Падсілкаваўшыся, веласіпедысты прынялі ўдзел у віктарыне на лепшае веданне гісторыі і сучаснасці Гарадка. Выдатным знаўцам роднага краю праявіўся сябе электрамеханік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Віталь Міхайлаў.

    З веласіпедам ён пасябраваў яшчэ ў дзяцінстве. Не аднойчы рабіў індывідуальныя падарожжы па Гарадоччыне. Дабіраўся і да Невеля. А вось у калектыўным паходзе ўдзельнічаў упершыню.

    — Мог бы і раней, — кажа ён, — ды не дазваляў графік работы.

    З паходу, апрача асабістага задавальнення ад пераадоленых кіламетраў, ён прывёз і прыз пераможцы віктарыны.

    Нельга не адзначыць і самага юнага веласіпедыста — Стасіка Віхаценку. Ён скончыў першы клас СШ № 1. У паход паехаў разам з бацькам. На працягу ўсёй дыстанцыі быў у першых радах і мужна змагаўся са спёкай і кіламетрамі.

    Мікалай КРАЎЦОЎ.

    На здымках: удзельнікі паходу падчас прыпынку на воінскіх могілках у вёсцы Вышадкі;

      пасля паловы дыстанцыі падсілкавацца на свежым паветры — адно задавальненне.

    Фота аўтара.

    Автор: Людмила ПЕЧЕНИЦЫНА. Светлана ЯКОВЛЕВА. Николай КРАВЦОВ.Гарадоцкі веснік

Комментарии (0)