02 Июля, 2025 Среда

Без права на памылку

  • 22 июля 2016 Общество Беларуская 0

    У спаборніцтвах прынялі ўдзел 24 каманды (у кожнай па 4 удзельнікі: начальнік каравула, камандзір аддзялення, пажарны, вадзіцель).

    Праводзіўся конкурс у 3 этапы: удзельнікі каманд апраналі баявое адзенне з уключэннем у ізаляваны процівагаз; ліквідавалі аварыю з выкідам моцнадзеючых атрутных рэчываў; пераадольвалі эстафету «Ліквідацыя наступстваў разбурэння будынка» з рашэннем тэарэтычных заданняў па медыцыне.

    У выніку ўпартай барацьбы другое месца сярод падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці заняў 2 каравул пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

    А ў пачатку красавіка выратавальнікі гэтай брыгады прыйшлі  на дапамогу пацярпелым у дарожна-транспартным здарэнні. Аўтамабіль урэзаўся ў грузавік на вуліцы Іваноўскага.

    – Мы прыбылі на месца здарэння праз тры хвіліны, – успаміналі выратавальнікі, – убачылі, што два чалавекі на пярэдніх сядзеннях і адзін на заднім – без прытомнасці. Хутка ацаніўшы становішча, мы сталі дэблакіраваць іх з аўтамабіля пры дапамозе спецыяльных інструментаў. Складанасць была ў тым, што ў пасажыры атрымалі шматлікія траўмы і пераломы, плюс шок ад таго, што адбылося. Вызвалялі іх, як і заўсёды, вельмі асцярожна і акуратна. Хуткая дапамога спрацавала аператыўна – усе разам мы выратавалі трох чалавек.

    Адзін з самых незвычайных, і, мабыць, складаных пажараў, які нам даводзілася тушыць, – загаранне цягніка, якое адбылося мінулым летам. Недалёка ад вёскі Знамя ішоў таварны цягнік з гружанымі вагонамі. Пажар адбыўся ў маторным адсеку. Адкрытага гарэння не было, проста задымленне. Метал вельмі моцна накаліўся ўнутры. Калі мы пачалі падаваць ваду і супрацьпажарныя сродкі, пайшло інтэнсіўнае выпарванне вады, мы знаходзіліся як у лазні. Увайсці ўнутр было проста немагчыма, вагон стаў каціцца, калі яго паспрабавалі адлучыць ад саставу. Былі свае нюансы, але ў нас атрымалася спачатку яго астудзіць, а потым і ліквідаваць загаранне. Яшчэ адзін пажар, які прымусіў нас сур'ёзна панервавацца, адбыўся ў шматпавярховым доме. Ачаг узгарання быў на 8 паверсе, але да нашага прыезду полымя перакінулася на балкон 9 паверха. З ахопленых полымем кватэр людзі выбраліся самастойна, але з пад'езда іх давялося эвакуіраваць.

    Вельмі цяжка працаваць, калі людзі, імкнучыся дапамагчы, толькі перашкаджаюць ці, яшчэ горш, пачынаюць лезці і фатаграфаваць, здымаць на відэа, тым самым перашкаджаючы працы выратавальнікаў. У пагоні за прыгожай карцінкай для сацыяльных сетак ставяць пад пагрозу сваё жыццё.

    На выклік брыгада павінна выехаць на працягу хвіліны. На жаль, нам не заўсёды саступаюць дарогу, таму хацелася б звярнуцца да ўдзельнікаў дарожнага руху: нават некалькі секунд нашага прамаруджвання могуць каштаваць камусьці жыцця! Калі бачыце пажарны аўтамабіль з уключанымі праблісковымі маячкамі, дайце яму дарогу, вас гэта моцна не затрымае, а мы паспеем кагосьці выратаваць.

     

     

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)