20 Апреля, 2024 Суббота

Супрацоўніцы міліцыі ў новай форме

  • 25 июля 2016 Общество Беларуская 0

    Згодна з Указам № 213 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі органаў унутраных спраў перайшлі на новую форму адзення. Змяніліся як зімовыя, так і летнія камплекты.

    Усе прадметы аддзення вырабляліся з айчыннай тканіны на прадпрыемстве «Беллёгпрам». Пры канструяванні новых мадэляў ўлічваліся і заўвагі саміх міліцыянераў: форма павінна быць практычнай, моцнай і лёгка падганяцца па фігуры.Старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Ксенія Хадасок (на здымку) па заслугах ацаніла адноўленую летнюю форму. Раней для жанчын-ахоўніц правапарадку касцюм складаўся з шэрай баваўнянай спадніцы і блакітнай сарочкі. Згадзіцеся, не вельмі лёгкае адзенне для спякотнага лета. Зараз жа жанчынам-міліцыянерам прапанавалі альтэрнатыўны ўбор – цёмна-шэрую сукенку з кароткім рукавом з больш тонкага матэрыялу замест кіцеля. У спёку такая форма вельмі камфортная. Да таго ж, у камплект да сукенкі дадаецца галаўны ўбор – фуражка з высокім верхам заменена лёгкім элегантным капялюшыкам.Якасці мадэрнізаванай формы паспела ацаніць і калега Ксеніі, старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку РАУС М.Л. Грыгаровіч. 

    Автор: Алеся ЯчычэнкаХойникские новости

Комментарии (0)