28 Марта, 2024 Четверг

Прапановы стануць рэальнасцю

  • 25 июля 2016 Общество Беларуская 0

    У вобласці пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый рэалізуецца каля 20-ці праектаў, агульная сума фінансавых укладанняў у якія складае каля 10 мільёнаў долараў.

    Ёсць нямала праектаў і на перспектыву. Аб гэтым нагадаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс у сераду падчас сустрэчы з каардынатарамі праектаў ад ААН у рэспубліцы на чале з Санакай Самарасінхам. Пасля абмеркавання розных напрамкаў супрацоўніцтва, якія тычацца эканамічнага стымулявання, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя, вядзення здаровага ладу жыцця, кіраўнік вобласці ўнёс прапанову:

    – Мы павінны мець больш стасункаў непасрэдна з прадстаўніком ААН. Тады лягчэй знаходзіць агульныя шляхі супрацоўніцтва. Поле для ўзаемадзеяння ў нас вялікае, таму важна мець каманду, якая будзе працаваць у абласным цэнтры.

    Санака Самарасінха пагадзіўся са старшынёй аблвыканкама і, у прыватнасці, сказаў, што пастаянны каардынатар ААН у Беларусі мае свайго рэгіянальнага прадстаўніка ў кожнай вобласці, які курыруе асобны праект. А пасля бліжэйшых перамоў Брэст стане першым горадам у рэспубліцы, дзе будзе працаваць каманда прадстаўніцтва. 

    Автор: Аляксея ГАНЧУКАНародная трыбуна

Комментарии (0)