25 Апреля, 2024 Четверг

У Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы пасля рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё тэрапеўтычнага аддзялення

  • 06 августа 2016 Общество Беларуская 0

    Лета – час рамонтаў: свята ў будні дзень

    Чацвер у тэрапеўтычным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы пачаўся прыгожай музыкай, віншаваннямі і добрымі зычаннямі. Пасля капітальнага рамонту палаты і ўсе астатнія памяшканні набылі прыгожы, свежы, сучасны выгляд. Камфортна адчуваюць цяпер сябе і пацыенты і медыцынскі персанал.

    Заменена літаральна ўся мэбля, радуюць вока новыя ложкі і тумбачкі, у палатах з вокнамі на поўдзень устаноўлены жалюзі, новае абсталяванне з’явілася ў працэдурным кабінеце, у санвузлах і душавых.

    На ўрачыстым адкрыцці аддзялення пасля рамонту прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл Найдзіч. Галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кудзяньчук падзякаваў за работу будаўнікоў і выказаў спадзяванне, што раённыя ўлады паспрыяюць завяршэнню рамонту ў хірургічным корпусе.

    Музычны нумар падарыла медработнікам Ірына Кулагіна.

    Автор: Ала СТРАШЫНСКАЯСветлы шлях

Комментарии (0)