26 Апреля, 2024 Пятница

Прымаюць зерне на КХП

  • 25 августа 2016 Общество Беларуская 0

    У адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» да прыёму зерня новага ўраджаю рыхтаваліся загадзя. На час уборачнай кампаніі быў створаны занальны дыспетчарскі пункт, работнікі якога падтрымлівалі сувязь з сельгасарганізацыямі, накіроўвалі тэхніку для загрузкі і разгрузкі зерня, а прыёмка зерня была арганізавана кругласутачна.

    Як адзначыў намеснік дырэктара КХП па камерцыйных пытаннях Аляксандр Браніслававіч Чэркас, для аператыўнасці прыёмка зерня была арганізавана не толькі на камбінаце, але і на вытворчых участках КХП у Слуцку, на Старадарожскім участку і на пунктах захоўвання зерня – Пухавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў і Жыткавіцкай хлебнай базе. Чэргаў на разгрузку зерня амаль не было. На дапрацоўцы зерня былі задзейнічаны 6 зернесушыльна-ачышчальных комплексаў. Таксама арандавалі КЗС у СВК «Аграфірма «Лучнікі». На час уборачнай кампаніі КХП заключыў дагаворы з транспартнымі арганізацыямі Слуцкага і Салігорскага раёнаў, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на дастаўку зерня з палеткаў на камбінат.

    Сёлета ў лік дзяржзаказу на камбінаце прынялі ўжо 41 000 тон зерня (96%). На Случчыне ў ліку першых выканалі дзяржзаказ па продажы харчовай пшаніцы ААТ «Казловічы-Агра», КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы», ДП «Саўгас «Рачкавічы». Завяршылі продаж зерня сельгасарганізацыі Слуцкага, Салігорскага, Любанскага, Пухавіцкага, Стаўбцоўскага, Вілейскага раёнаў. Дарэчы, усяго на прадпрыемстве прынялі звыш за 100 тысяч тон зерня – больш, чым у мінулым годзе.

    Перш чым трапіць на прадпрыемства, зерне праходзіць строгі лабараторны аналіз на якасць. Асаблівы падыход да харчовага зерня.

    – Да зерня кожнай культуры, якое праходзіць іспыты ў лабараторыі, ёсць свае крытэрыі якасці, у харчовай пшаніцы, напрыклад, – гэта ўтрыманне клейкавіны, – адзначае намеснік дырэктара Слуцкага КХП па якасці – начальнік вытворчай лабараторыі Галіна Аляксандраўна Зубко. – Сёлета сельгасарганізацыі здавалі пшаніцу ў лік дзяржзаказу ў большасці выпадкаў чацвёртым класам (утрыманне клейкавіны 18 – 22 працэнты), у мінулым годзе было больш зерня трэцяга класа (утрыманне клейкавіны ад 23 працэнтаў і вышэй). Але хачу запэўніць спажыўцоў: на якасць мукі гэта не паўплывае.

    Працэс прыёмкі зерня пачынаюць менавіта работнікі лабараторыі. На ўездзе на тэрыторыю прыёмнага пункта бярэцца проба, а потым – дэталёвы аналіз: на вільготнасць збожжа, яго засмечанасць, утрыманне  клейкавіны і іншыя паказчыкі. Кругласутачна работнікі лабараторыі знаходзіліся «на пасту». У аптымальна кароткі тэрмін «даследавалі» збожжа, каб разгрузка аўтатранспарту з зернем, якое паступала на прадпрыемства з гаспадарак, не стрымлівала ўборачны працэс. Экспрэс-метады, сучаснае абсталяванне дазваляюць работнікам лабараторыі вызначыць, напрыклад, працэнт утрымання клейкавіны за некалькі хвілін. Таксама на час жніва на камбінаце была наладжана работа выязной лабараторыі.

    – Аснашчанасць нашай лабараторыі з кожным годам паляпшаецца, гэта дазваляе аператыўна і якасна праводзіць аналізы зерня, прадукцыі. Прыемна працаваць, – гаворыць тэхнік-лабарант камбіната хлебапрадуктаў Валянціна Сяргееўна Рубіс (на здымку), якая працуе на прадпрыемстве 30 гадоў.

    Нарыхтоўка зерня на камбінаце хлебапрадуктаў працягваецца.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)