30 Апреля, 2024 Вторник

Марафон маладзёжнай творчасці

  • 27 августа 2016 Общество Беларуская 0

    У райцэнтры было шумна і весела: горад стаў пляцоўкай VII рэгіянальнага марафону юнацкай творчасці “Лета – 2016”.

    Пачалося ўсё яшчэ ў 2010 годзе з фэсту творчых ініцыятыў “Вольны рух”. Паступова фармат мерапрыемства пашыраўся, расла колькасць яго ўдзельнікаў. У гэты раз да маштабнага свята далучыліся каля 200 маладых людзей з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама юнакi i дзяўчаты з Масквы і гарадоў-пабрацімаў Кобрына – украінскага Ковеля і польскага Бельска-Падляскага.

     На сямі сцэнічных пляцоўках, якія разгарнуліся ў Палацы культуры, кінатэатры “Вясёлка”, дзіцячай школе мастацтваў, парку імя А.В. Суворава, у розных намінацыях сваю творчасць дэманстравалі тыя, хто малады душой і неабыякавы да мастацтва ў самых розных яго праявах. 

    Упершыню ў рамках фестывалю была прадстаўлена намінацыя “Тэатральная творчасць”. І першы блін не выйшаў камяком: з арыгінальнымі спектаклямі і тэатралізаванымі мініяцюрамі перад гледачамі выступілі дзіцячыя і аматарскія калектывы з Кобрына, Брэста, польскага Бельска-Падляскага і Масквы. 

    Самым яркім і таленавітым выканаўцам дасталіся фестывальныя ўзнагароды. Так, у намінацыі “Вакал” дыпломы І ступені атрымалi вакальны ансамбль “Акцэнт” з Украіны і рок-група “All THAT ROCK” з Баранавіч. Сярод юных салістаў-вакалістаў пераможцамі сталі: Анастасія Мішчанчук (Украіна), Ангеліна Дзядзюк (г. Брэст), Міхаіл Калбянёў (Кобрынскі раён, аг. Кісялёўцы) і Лізавета Касцецкая (Брэсцкі раён, в. Тэльмы-1). У старэйшай групе спевакоў самай галасiстай прызнана Алена Лазарчук (Кобрынскі раён, в. Хабовічы). У намінацыі “Харэаграфія” перамогу атрымала танцавальнае трыа з Кобрына ў складзе Вольгі Басько, Дар’і Кiсурынай, Юліі Бура. У намінацыі “Арыгінальны жанр” найбольш выйгрышна глядзеліся клаўнада (Сяргей Бенедзясюк, г. Кобрын) і эквілібрыстыка (Анастасія Машчук, аг. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна). Лепшымі рэп-выканаўцамі сталі жыхары Кобрына Арцём Штык і Максім Ложкін, а таксама Уладзіслаў Вайтэнка (г.п. Целяханы, Івацэвіцкі раён). У біт-боксе поспех у Ігара Бойкі (Кобрынскі раён, аг. Хідры). У намінацыі “Актыўны экстрэмальны спорт” удзельнічалі сапраўдныя прафесіяналы. Сярод трэйсераў у тройку лідараў увайшлі Дзмітрый Бельмач (г. Мінск), Павел Кацуба (г. Гомель), Яўген Каліноўскі (в. Дзятлава, Гродзенская вобласць). Лепшую тэхніку паказалі ролеры з Брэста Глеб Харытонаў, Дар’я Александровіч, Аляксей Сацута, Арына Жэдзік.

    У намінацыі “Тэатральная творчасць” 1-е месца падзялілі Маскоўскі дзіцячы музычны тэатр “І вось тэатр” і ўзорная тэатральная студыя “Рытм” (г. Кобрын), 2-е заняў тэатральны калектыў “Антракт” Бельскага Дома культуры (Польшча, Бельск-Падляскі), 3-е месца – народны тэатр-студыя “Раёк” (г. Брэст).

    Выдатная ідэя маладзёжнага фэсту аб’яднала дзяцей, падлеткаў, студэнтаў. Свята ж у каторы раз пераканала: наша зямля багатая талентамі.

    Автор: Жанна ЕЛІЗАРАВАНародная трыбуна
    Теги: 

Комментарии (0)