28 Марта, 2024 Четверг

"Саламяныя дзівосы"

  • 29 августа 2016 Общество Беларуская 0

    Незвычайныя машыны, замкі, мядзведзі і нават Міньёны з мультфільмаў упрыгожваюць цяпер дарогі Случчыны. Гэтыя цудоўныя «скульптуры» створаны работнікамі гаспадарак раёна. Госці і случчане з задавальненнем фатаграфуюцца каля саламяных фігур.

    Каля аграгарадка Вясея работнікі ААТ «Вясейскі Пакроў» змайстравалі аграсядзібу «Вясейка» з саломы. Там і хата з бусламі, і карова з цялятамі. Каля аграгарадка Лучнікі таксама ёсць падворак з гаспадаром і гаспадыняй – хата, млын, магутны трактар. А працаўнікі саўгаса «Рачкавічы» «спяклі» саламяны каравай. З палеткаў сельскагаспадарчага філіяла «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» «выязджае» паравозік з Рамашкава. Працаўнікі ААТ «Ісерна» і філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» змайстравалі парсючкоў. Пры-гажосць!

    Падзівіцеся і вы на некаторыя работы сельгасарганізацый Случчыны.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)