20 Апреля, 2024 Суббота

Плённага навучальнага года!

  • 01 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    Традыцыйныя жнівеньскія абласная і раённая канферэнцыі педагогаў зноў паказалі, што настаўнікі – крэатыўныя, мэтанакіраваныя, улюбёныя ў сваю нялёгкую, але цудоўную працу людзі.

    Здзівілі ўжо на падыхо-дзе да гарадскога Дома культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць: жывыя скульптуры – слуцкі ткач, героі з «Сымона-музыкі», балерына – сустракалі ўдзельнікаў і гасцей свята на мосце. Далей разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі Случчыны, на якіх дэманстравалі дасягненні слуцкіх школьнікаў і педагогаў. На другім паверсе ГДК навучэнцыі выхаванцы дзіцячых садоў прадставілі вынікі даследчыцкай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва, творчыя дасягненні.

    Адкрылі канферэнцыю цудоў-ным светлавым шоу. Незвычайна, святочна і ўрачыста.

    Педагогаў вітаў старшыня Слуцкага райвыканкама Анд-рэй Уладзіслававіч Янчэўскі. Ён адзначыў, што на Случчыне створаны добрыя ўмовы для выхавання адукаванага, іні-цыятыўнага, матываванага, адказнага пакалення. Сведчанне таму – шматлікія перамогі слуц-кіх школьнікаў на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных алімпія-дах, навукова-даследчыцкіх  і творчых конкурсах, фестывалях, «стобальныя» сертыфікаты на цэнтралізаваным тэсціраванні. Адразу тры вучні настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №11 Ліліі Паўлаўны Сакавец на цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі найвышэйшыя вынікі па прадметах.Настаўніцы сярэдняй школы №12 Вольга Аляксандраўна Крывадубская (замежная мова) і Галіна Анатольеўна Краўчанка (гістррыя і грамадазнаўства) прывялі да стабільных адзнак выпускніцу школы Аляксандру П’яніну.

    47 маладым настаўнікам, якія сёлета ўжо прыбылі на Случчыну, ёсць у каго вучыцца. Багаты вопыт настаўнікаў-ветэранаў таксама заўсёды запатрабаваны ў педагагічным асяроддзі.

    Ветэранаў педагагічнай працы і іх маладых калег, якія толькі пачынаюць працоўны шлях, шчыра віталі апладысментамі. Не абышлося і без падарункаў. Падзякаваў усім педагогам Случчыны за добрасумленную працу начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька. Адукацыйная прастора Случчыны забяспечвае даступнасць  якаснай адукацыі для ўсіх дзяцей, падкрэсліў ён. Праект «Горад роўных магчымасцей» цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі садзейнічае выхаванню талерантных адно-сін да людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ўключаны ў соцыум. Асаблівая ўвага – дашкольнай  адукацыі (ахоплены 68,4% дзяцей). Вя-лікая роля ўстаноў дадатковай адукацыі ў развіцці школьнікаў. За мінулы навучальны год 41 дыплом міжнароднага ўзроўню атрымалі выхаванцы цэнтра дзіцячай творчасці, 7 дыпломаў рэспубліканскага ўзроўню, 4 дыпломы, 15 сертыфікатаў, 2 падзячных пісьма міжнароднага ўзроўню – у навучэнцаў эколага-біялагічнага цэнтра, добрыя вынікі паказваюць навучэнцы цэнтра тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнцкай моладзі, спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, высока ацэнена дзейнасць Слуцкага цэнтра турызму.

    Заслужаныя ўзнагароды і кветкі – таленавітым, працалюбівым педагогам, адданым дзецям і школе. Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №11 Вера Канстанцінаўна Пупкевіч і дырэктар цэнтра дзіцячай творчасці Вольга Міхайлаўна Ярашэвіч. Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама атры-малі настаўніца нямецкай мовы гімназіі №2 Наталля Уладзіміраўна Красуцкая, настаўніца па класе цымбал сярэдняй школы №8 Алёна Мікалаеўна Рудзяк, настаўніца хіміі сярэдняй школы №13 Таццяна Аляксандраўна Травога. Педагогу-арганізатару сярэдняй школы №12 Іне Уладзіміраўне Дзічкоўскай, і педагогу дадатковай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Залаты ключык» Ганне Аляксандраўне Шулякоўскай уручаны Падзякі начальніка ўпраўлення аду-кацыі Мінаблвыканкама. За высокія дасягненні вучняў на рэспубліканскіх алімпіядах і між-народных даследчыцкіх конкурсах пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымалі настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ганна Мікалаеўна Бараненка, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №11  Уладзімір Анатольевіч Жук, настаўніца біялогіі гімназіі №1 Ніна Іванаўна Чарнавус.

    Шэраг педагогаў узнагароджаны Падзякамі старшыні Слуцкага райвыканкама, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

    Абласная жнівеньская педагагічная нарада праходзіла ў два этапы: 24 жніўня на абласным педсавеце абмеркавалі падрыхтаваныя да новага навучальнага года дакументы, разглядалі пытанні ўзаемадзеяння розных устаноў у сістэме адукацыі, а праз дзень прадстаўнікі педкалектываў Міншчыны сабраліся ў Слуцку на ўрачыстую частку. Да пачатку святочнага мерапрыемства можна было наведаць майстар-класы, пабываць у літаратурным кафэ (тут чыталі творы па-беларуску) і музычным салоне, нават зрабіць прычоску. Установы сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі, установы дадатковай адукацыі, школы вобласці прадставілі лепшыя вынікі сваёй дзейнасці, у тым ліку вучнёўскія бізнес-кампаніі прапаноўвалі сваю прадукцыю. Вакол гарадскога  Дома культуры не было свабоднага месца: столькі ўсяго цікавага, прыгожага, карыснага было тут прадстаўлена.

    Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра, першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Анатольевіч Богуш, начальнік упраўлення аду-кацыі Мінаблвыканкама Галіна Мікалаеўна Казак. Яны павіншавалі педагогаў Міншчыны, адзначылі поспехі і дасягненні адукацыйнай сферы Мінскай вобласці. Уручаючы ўзнагароды лепшым педагогам, Сямён Барысавіч Шапіра адзначыў важную ролю настаўніка: «Краіна ганарыцца педагагічным калектывам. Вы – розум, гонар і сумленне нашага грамадства».

    Сёлета значна павысіліся вынікі цэнтралізаванага тэсціравання школьнікаў Міншчыны − 37 стобальнікаў (Слуцкі раён − на другой пазіцыі, 5 стобальнікаў; у рэспубліканскі рэйтынг «Лепшыя школы, гімназіі, ліцэі» па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ўвайшлі 6 школ раёна па шасці прадметах), навучэнцы вобласці − сярод пераможцаў шматлікіх міжнародных конкурсаў і спа-борніцтваў. Гэта і ёсць ацэнка работы кожнага педагога і  сістэмы адукацыі ў цэлым.

    Як прыемна было пачуць  імёны нашых землякоў сярод лепшых з лепшых: чалавек года Міншчыны Уладзімір Анатольевіч Жук (яго вучань Уладзіслаў Гадалаў хутка паедзе на чарговы конкурс маладых вучоных у Бельгію), Лілія Паўлаўна Сакавец (тры вучні набралі па 100 балаў на ЦТ), моцна і імкліва развіваецца Слуцкі дзяржаўны каледж пад кіраўніцтвам Барыса Браніслававіча Блахіна (каледж трэці раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару). Ушанавалі прадстаўнікоў педагагічных дынастый і педа-гагічныя сем’і, віншавалі маладых спецыялістаў. Падзяка старшыні Мінаблвыканкама ўручана Ганне Мікалаеўне Бараненка (гімназія №1), за актыўную грамадскую дзейнасць прэмію ад абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» атрымала настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №10 імя С.Ф. Рубанава Алена Мікалаеўна Караткевіч. Педагогі заўсёды займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю.

    Вынікі падведзены, прыярытэты абазначаны. Плённага новага навучальнага года!

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)