03 Мая, 2024 Пятница

Свята першага званка

  • 01 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    У 26-ы раз ДУА “СШ №4 г.Івацэвічы” адчыніла свае дзверы перад  вучнямі. Сёлета ў гэтай агульнаадукацыйнай установе селі за парты 1043 школьнікі, а ўпершыню – 123 першакласнікі. 

    На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай новаму навучальнаму году, вітаў настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў дырэктар школы Алег Васільевіч Раўчэня. Адметна, што сёлета ў пятых класах адкрыты два класы па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці” і адзін прававой накіраванасці, у дзясятых класах: у  10-м “А” – хіміка-біялагічнага профілю, у 10-м “Б” – фізіка-матэматычнага.Права падняць Дзяржаўны сцяг пад гукі Гімна Рэспублікі Беларусь было дадзена лепшым з вучняў: Кірылу Канановічу, Кацярыне Місоўскай, Кацярыне Сліпенчук, Уладзіславу Саўко. 

    Павіншаваць са святам школьнікаў і пажадаць адкрыцця новых ведаў і ўдачы прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Рэгес, начальнік раённага аддзела МНС Васіль Бацкалевіч, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Вадзім Лішко, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі  Івацэвіцкага РАУС, Аляксандр Шупенік, начальнік філіяла РУП “Брэстэнерга” “Баранавіцкія электрасеткі” Івацэвіцкі РЭС Аляксей Папко. 

    Віншавалі першакласнікаў казачныя героі Мальвіна і Нязнайка, з вуснаў якіх гучала клятва захоўваць гонар школы. Слова бралі і нясмелыя першакласнікі, і адзінаццацікласнікі. Святочны настрой узнімалі песні і танцы адпачыўшых школьнікаў, якія гарэзліва ўсміхаліся ўсім. І вось урачысты момант – першы званок. Дзве пары першакласнікаў з выпускнікамі робяць ганаровы круг.  Навучальны год пачаўся. Са святам і ў добры шлях, дзеці! 

    Валянціна БОБРЫК, фота аўтара.

    Автор: Валянціна БОБРЫКІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)