29 Марта, 2024 Пятница

Раённыя "Дажынкі-2016"

  • 02 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    Раённыя «Дажынкі-2016» сабралі ў мінулую суботу лепшых з лепшых, чыя адданасць хлебаробскай справе стварае славу нашай роднай Случчыны: тых, хто з ранку да позняга вечара шчыруе на хлебнай ніве, адвозіць зерне ад камбайнаў, дапрацоўвае яго на зернесушыльных комплексах.

    Пад гучныя апладысменты сустракалі Случчане каля гарадскога Дома культуры святочнае шэсце ўдзельнікаў урачыстасці.  А ў фае ўстановы можна было падзівіцца на «парад» караваеў, які прадставілі на агляд сельгасарганізацыі, сярод іх пачэснае месца займаў агульны каравай Случчыны – такі пульхны, духмяны, важкі – неад’емны сімвал галоўнага хлебаробскага свята.

    Падчас урачыстасці старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што сёлета аграрыі Случчыны намалацілі 151 000 тон зерня – лепшы паказчык у вобласці і другі ў краіне пасля Гродзенскага раёна.  Найбольшую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур атрымалі ў ААТ «Вітка-Агра» (56,2 ц/га), «Падлессе-2003» (53,1 ц/га),  КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» (50,5 ц/га). Лідар па намалоце зерня – сельскагаспадарчы філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (16 464 тоны). Сем сельгасарганізацый намалацілі больш за дзесяць тысяч тон.

    – Выкарыстоўваючы пагодлівае надвор’е, хлебаробы Случчыны змаглі з мінімальнымі стратамі ўбраць вырашчаны ўраджай. Поспехі на хлебнай ніве даюцца нялёгка. Яны патрабуюць не толькі матэрыяльных затрат і энергетычных рэсурсаў, але і працалюбства, мудрасці  хлебароба. Гэтымі якасцямі надзелены нашы працаўнікі, – адзначыў старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі. – На пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што «нам трэба навучыцца працаваць па прынцыпе самафінансавання. Да 2020 года сельская гаспадарка павінна стаць высокаэфектыўнай галіной». Важна не толькі вырабіць, але і выгадна прадаць сваю прадукцыю, умацоўваючы тым самым эканоміку сельскагаспадарчых арганізацый. Неабходна на інавацыйнай тэхніка-тэхналагічнай аснове павысіць эфектыўнасць выкарыстання прыродных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў. Упэўнены, што ўслед за годнымі вынікамі гэтага года будуць новыя дасягненні. Са святам ураджаю, шаноўныя работнікі сельскай гаспадаркі!

    У раёне 83 камбайнавыя экіпажы намалацілі больш за тысячу тон зерня кожны, у тым ліку 4 экіпажы – больш за дзве тысячы тон. На адвозцы зерня ў ліку тысячнікаў 84 вадзіцелі, 6 з іх перавезлі больш за дзве тысячы тон і 1 – больш за тры тысячы тон зерня.

    Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі ўручыў Дыпломы і грашовыя прэміі калектывам сельгасарганізацый, камбайнавым экіпажам і вадзіцелям – пераможцам працоўнага спаборніцтва на жніве. Сярод іх – камбайнавыя экіпажы:  Міхаіл Міхайлавіч Фандзюхін і Уладзімір Уладзіміравіч Скрыган (ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі),  Мікалай  Васільевіч Карцель,  Анатолій Сяргеевіч Грынюк (ААТ «Вясейскі Пакроў»), Раман Уладзіміравіч Уласевіч, Максім Мікалаевіч Каспяровіч (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), Яўгеній Міхайлавіч Басалыга, Аляксандр Уладзіміравіч Дзік і Мікалай Віктаравіч Вайцаховіч, Дзмітрый Міхайлавіч Курмашоў (ААТ «Падлессе-2003»); вадзіцелі – Аляксандр Аляксандравіч  Майко  (філіял «Падсобная сельская гаспадарка «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»), Сяргей Міхайлавіч Салавей (ААТ «Вясейскі Пакроў»), Сцяпан Аляксандравіч Гаргун (ААТ «Слуцкая Ніва»), Аляксей Уладзіміравіч  Калядзін (СВК «Аграфірма «Лучнікі») і іншыя.

    Аляксей Уладзіміравіч Калядзін на ўборачнай – першы год. На яго думку, добрая арганізацыя работы, зладжанасць дапамаглі быць у ліку лідараў жніва.

    Аляксандр Рыгоравіч Мурзаў, Валянцін Іванавіч Гурыновіч, Арцём Васільевіч Сыцько, Уладзімір Уладзіміравіч Прусевіч з філіяла «Падсобная сель-ская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» дапрацавалі 11 321 тону зерня.

    Першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, на-чальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Яўгенавіч Лешчанка павіншаваў хлебаробаў за старанную працу і падзякаваў за значны ўклад аграрыяў у агульны каравай краіны. Ён уручыў лідарам жніва падарункі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

    Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую кампазіцыю з саломы:

    «Лепшая кампазіцыя» – у СВК «Аграфірма Лучнікі», у намінацыі «Арыгінальнасць ідэі і яе творчае ўвасабленне» – СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Падлессе-2003», «Цэласнасць кампазіцыі і афармленчае  майстэрства» – ААТ  «Вясейскі Пакроў», філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».

    Падчас урачыстасці адзначылі пераможцаў агляду-конкурсу «Лепшы каравай-2016»: сельскагаспадарчы філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», філіял «Падсобная сельская гаспадар-ка» ААТ «Слуцкі Аграсэрвіс», ААТ «Ісерна».

    Вітаў прысутных старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мі-калай Аксёнавіч Лабушаў. Юбілейнымі медалямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі былі ўзнагароджаны вадзіцель ААТ «Казловічы-Агра» Аляксандр Паўлавіч Радзюк, трактарыст-машыніст, камбайнер РСУП «Саўгас «Слуцк» Сяргей Іванавіч Яўстратаў. Нагрудным знакам «За заслугі» Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны дырэктар ААТ «Падлессе-2003», старшыня Слуцкага раённага савета агра-прамысловага саюза Іван Івана-віч Барысавец, вадзіцель ААТ «Вясейскі Пакроў» Аляксандр Уладзіміравіч Верамейчык.

    Сямейныя экіпажы камбайнераў на ўборачнай – з’ява нярэдкая. Працуючы ў згурта-ваным тандэме, адчуваючы падтрымку адзін аднаго, блізкія і родныя людзі, як правіла, лягчэй спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і дасягаюць большых вынікаў. Падчас урачыстасці ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў ушанавалі сямейны экіпаж Дзяніса Сяргеевіча і Надзеі Віктараўны Забродскіх з КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы». Надзея Віктараўна працавала на жніве трэці сезон і паспяхова спраўлялася са сваімі абавязкамі. Сямейны экіпаж сабраў 1 198 тон зерня.

    Падмацавала добры настрой прысутных канцэртная праграма, падчас якой выступілі Жанна Піваварава, Вікторыя Алешка, Іван Буслай і шоу-балет «Феерыя».

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)