01 Мая, 2026 Пятница

Клумбы, фасад і новы плакат

  • 05 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    Слуцк працягвае рыхтавацца да 900-годдзя.

    Вуліцы горада ўпрыгожылі новыя клумбы і кветкавыя кампазіцыі. Напрыклад, каля інтэрната ЖРЭП №3 УП «Мінскоблсельбуд» днямі з’явіліся новыя арыгінальныя кветнікі, а на сцяне дома №1 на вуліцы 14 Партызан – цудоўны плакат «Я люблю Слуцк». На ім – выява помніка Сафіі Слуцкай на фоне панарам горада старажытнага і сучаснага, злучаных ракой, нібы часам.

    У цэнтры горада, на вуліцы Леніна, праводзяць касметычны рамонт дамоў №187 і №191 Слуцкае ПМК-1 і СПМК-98 УП «Мінскаблсельбуд».

    Мы ўважліва сочым за тым, як горад рыхтуецца да юбілею, пра гэта будзем інфармаваць вас, паважаныя чытачы, і далей.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)