16 Апреля, 2024 Вторник

Каб жанчыны Глыбоччыны былі здаровымі

  • 07 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    У адпаведнасці з планам і графікам  упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ў раёны вобласці выязджае  спецаўтамабіль Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Брыгада медыкаў праводзіць рэнтгенаўскую мамаграфію малочных залоз у жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў, ультрагукавую  і лабараторную дыягностыку, вядзе кансультатыўны прыём. Выязная брыгада спецыялістаў  з 8 жніўня працуе ў Глыбоцкім раёне.

    Па  падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 2020 годзе колькасць  выпадкаў захворвання ракам на  планеце дасягне 16 мільёнаў у год, а са смяротным зыходам – 10 мільёнаў. Прычыны для хвалявання  сапраўды ёсць: у Беларусі анкалагічныя захворванні займаюць другое месца пасля сардэчна-сасудзістых. Паколькі злаякасныя новаўтварэнні з’яўляюцца адной з прычын страт працоўнага і жыццёвага патэнцыялу грамадства і смяротнасці насельніцтва, гэтая праблема  даўно перастала быць чыста медыцынскай. Яна ўяўляе сабой комплекс сацыяльных, эканамічных, псіхалагічных і маральных пытанняў, якія неабходна вырашыць, каб спыніць гэтае маштабнае “наступленне”.

    Адным з канкрэтных крокаў яе вырашэння ў краіне стала распрацоўка Дзяржаўнай комплекснай праграмы прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў. Яна прадугледжвае  падрыхтоўку прафесійных кадраў, укараненне навейшых інавацыйных тэхналогій з мэтай правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, выяўлення захворвання на ранніх стадыях, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя.

    У адпаведнасці з  планам і графікам  упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ў раёны вобласці выязджае  спецаўтамабіль Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Брыгада медыкаў праводзіць рэнтгенаўскую мамаграфію малочных залоз у жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў, ультрагукавую  і лабараторную дыягностыку, вядзе кансультатыўны прыём. Выязная брыгада спецыялістаў  з 8 жніўня працуе ў Глыбоцкім раёне.

    — Напачатку абследаванне праходзілі медработнікі, а затым –  па жаданні жанчыны, “прыпісаныя” да гарадскіх і сельскіх тэрапеўтычных участкаў Глыбоцкага раёна. Трэба адзначыць, што жыхаркі Глыбоччыны разумеюць, наколькі сёння важна быць здаровымі, а таму даволі актыўна запісваюцца на прыём, — расказвае  галоўны ўрач УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ” Вячаслаў Сабыніч. – У раёне спецаўтамабіль будзе знаходзіцца ўвесь верасень і кастрычнік. Акрамя Глыбокага,  спецыялісты будуць працаваць у Падсвіллі і Празароках. Кожны тыдзень мамаграфію праходзяць каля ста жанчын, і чарга ўжо сёння распісана аж на кастрычнік месяц.

    --Правілы прыёму даволі простыя, — тлумачыць рэгістратар. – Пацыенткі прыходзяць да нас з пашпартамі,  мы іх рэгіструем, заводзім на кожную электронную карту, а затым  туды запішам вынікі абследавання, якія будуць гатовы праз 10-14 дзён і ў электронным выглядзе дасланыя па месцы жыхарства грамадзян. Калі  факт захворвання будзе відавочным, спецыялісты  пачнуць тэрміновае лячэнне. Сярод пацыентак ёсць і такія, хто ўжо   праходзіў падобнае абследаванне ў дыягнастычным цэнтры ў Віцебску, таму паўторная рэгістрацыя ў такім выпадку не патрэбна.

    — Кожны такі выезд мы абавязкова выяўляем анкалагічную пухліну. Калі хвароба не запушчана, ёсць верагоднасць таго, што лячэнне  акажацца выніковым. Таму раю жанчынам скарыстаць  магчымасць, не пашкадаваць часу дзеля свайго здароўя і прайсці бясплатнае абследаванне, — сказаў рэнтгенолаг-лабарант Уладзіслаў Рыбчанка, які цяпер працуе ў складзе  выязной брыгады.

    Автор: Галіна СутулаВеснік Глыбоччыны
    Теги: 

Комментарии (0)