23 Апреля, 2024 Вторник

Зрабі свой выбар!

  • 08 сентября 2016 Общество Беларуская 0

    Увечары 6 верасня каля маладзёжнага цэнтра ў Слуцку актывісты БРСМ Случчыны даволі незвычайна нагадалі гараджанам пра выбары-2016, якія адбудуцца 11 верасня. Замест лістовак або флаераў яны раздавалі… яблыкі з завязанымі на іх стужкамі з беларускім арнаментам. Случчане сустрэлі ініцыятыву моладзі добразычліва, усміхаліся.

    Ганна Канстанцінаўна, жыхарка горада Слуцка:

    – Выдатная ініцыятыва. Я абавязкова прыйду на выбары 11 верасня. Уважліва пазнаёмілася з перадвыбарнымі праграмамі ўсіх кандыдатаў.

    – Мы вырашылі правесці акцыю «Твой дзень – твой выбар» такім крэатыўным спосабам, каб нагадаць случчанам аб тым, што 11 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, – пракаментавала акцыю выконваючая абавязкі першага сакратара Слуцкага райкама БРСМ Наталля Беразоўская. – Дата правядзення акцыі невыпадковая: 6 верасня БРСМ адзначае свой дзень нараджэння.

    Автор: Ірына МАЗУРАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)