29 Марта, 2024 Пятница

Как ученики гимназии №2 относятся к социальным сетям?

  • 04 октября 2016 Общество Русский 0

    На сённяшні дзень існуе мноства разнастайных сацыяльных сетак, у якія ўцягнутыя не толькі дарослыя, моладзь, але і падлеткі, школьнікі. Да найбольш распаўсюджаных сацыяльных сетак, якімі карыстаюцца навучэнцы, можна аднесці «У кантакце», «Instagram», «Facebook», «Аднакласнікі», «Twitter», «Blogger», «УouTube» (таксама часткова адносяць да сацыяльнай сеткі) і іншыя. З прычыны даступнасці інтэрнэт-рэсурсаў з дапамогай мабільных тэлефонаў, планшэтаў, электронных кніг, навучэнцы могуць знаходзіцца «online» 24 гадзіны ў суткі. Дык як жа ўплывае глабальная павуціна, а ў прыватнасці сацыяльныя сеткі, на нашых дзяцей?

    Менавіта такім пытаннем задаліся ў гімназіі № 2, падчас правядзення круглага стала «Уплыў сацыяльных сетак на самасвядомасць моладзі», які правялі для навучэнцаў 9 класа. Навучэнцы былі падзелены на дзве паловы – тых, хто з’яўляецца прыхільнікам сацсетак і тых, хто ставіцца да гэтага адмоўна. Экспертамі выступілі: класны кіраўнік класа Наталля Генадзьеўна Гулецкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ала Анатольеўна Рыбалка, педагог-арганізатар Жанна Яўгенаўна Савіч, а таксама карэспандэнт «ШП».

    Праблема была акрэслена, аудыторыя падзялілася па сваіх поглядах і дэбаты распачаў Аляксандр Быкаў, які паклаў пачатак дыскусіі і азначыў праблемныя моманты. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, што моладзь вельмі лёгка ідзе на паваду той правакацыйнай інфармацыі, розных уловак, якіх поўна ў сеціве, хлопцы і дзяўчаты амаль адразу пачалі выказваць свае меркаванні і погляды на тую ці іншую праблему. Хтосьці спачатку крыху саромеўся, хтосьці не поўнасцю быў адкрытым, але на працягу дыскусіі ўсе пачалі імкліва ўлівацца ў дэбаты і ўжо аднаго ўрока аказалася мала, каб пагутарыць аб гэтым. Але вывад быў адназначны – моладзь сёння вельмі адукаваная, разумная і сама, у большасці, можа вызначыць, што дрэнна, а што на карысць.

    Аднак, настаўнік і бацькі павінны дапамагчы выпрацаваць правільныя арыенціры і вось, што было асэнсавана падчас абмеркавання. Безумоўна, у магчымасці карыстання сацыяльнымі сеткамі можна адзначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі.

    Да станоўчых аспектаў выкарыстання сацыяльных сетак можна аднесці:

    – сталыя зносіны, у тым ліку на далёкай адлегласці;

    – новыя знаёмствы;

    – групы па інтарэсам;

    – вольны час (відэа-, аўдыёматэрыялы).

    Сярод негатыўных аспектаў:

    – замена рэальных зносін віртуальнымі, замена рэальнага жыцця віртуальным;

    – скажэнне вуснай і пісьмовай мовы;

    – адсутнасць невербальнага ўзаемадзеяння;

    – страта навыкаў рэальнага кантакту з навакольнымі;

    – адсутнасць цэнзуры;

    – даступнасць негатыўнай інфармацыі;

    – развіццё залежнасці.

    Варта адзначыць, што вылучыць адмоўнае ўздзеянне сацыяльных сетак на асобу падрастаючага пакалення практычна немагчыма, бо тут мае месца і гульнёвая залежнасць, і камп’ютарная залежнасць ў цэлым.

    Безумоўна адно, з такімі праблемамі сутыкаюцца настаўнікі і ў нашых школах, бо калі заходзіш на перапынку ў клас і бачыш, што большасць навучэнцаў «сядзяць у планшэтах і тэлефонах», гуляюць у гульні або маюць зносіны адзін з адным «У кантакце», знаходзячыся ў адным памяшканні, то тады сапраўды становіцца страшна…

    У дадзенай сітуацыі таксама важнае месца займае ўцягнутасць у сацыяльныя сеткі групы аднагодкаў. Як і канфармізм навучэнцаў таксама спрыяе развіццю залежнасці.

    Таму ў сваю чаргу школьныя настаўнікі сумесна з педагогамі-арганізатарамі актыўна далучаюць навучэнцаў у актыўнае грамадскае жыццё, у розныя агульнашкольныя акцыі ў рамках правядзення традыцыйных для школы тэматычных дэкадаў і тыдняў. Вучням спрабуюць прывіць навыкі атрымання карыснай інфармацыі для паглыблення ведаў па вучэбных прадметах, правядзенне заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, каб паказаць іншы бок глабальнай інтэрнэт павуціны.

    Бясспрэчна, што значную ролю адыгрывае пазіцыя бацькоў у дадзеным пытанні. Калі бацькі кантралююць вольны час дзіцяці і ўдзельнічаюць у яго жыцці, прыводзяць у розныя аб’яднанні па інтарэсах і спартыўныя секцыі, то імкненне да пастаянных зносін у сацыяльных сетках у такога дзіцяці будзе ніжэй, чым у дзіця, які не ведае, чым заняць сябе ў вольны час. У той жа час, калі бацькі самі пастаянна сядзяць у сацыяльных сетках або «падсаджваюць» дзяцей на мульцікі або фільмы, каб спакойна займацца сваімі справамі, то ў такіх дзяцей з ранняга дзяцінства будзе фармавацца камп’ютарная залежнасць.

    Вядома, забараніць сацыяльныя сеткі нерэальна, а вось змяніць стаўленне вучняў да гэтай праблемы цалкам магчыма. Таму сярод прафілактычных мерапрыемстваў у першую чаргу асноўным напрамкам працы з’яўляецца выхаванне культуры зносін у інтэрнэце і ўспрыманне глабальнага павуціння як дадатковага, а не асноўнага рэсурсу, развіццё навыкаў здаровага ладу жыцця і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў.

    Адзін з самых актыўных удзельнікаў дыскусіі Даніла Каляга напрыканцы адзначыў самы галоўны вывад – зносіны ў сацыяльных сетках не маюць вялікай важкасці, лепш жывыя зносіны. І гэта важна…

    Сяргей ГАНЧАР.

    Фота аўтара

    Автор: Сергей ГОНЧАРШлях перамогі

Комментарии (0)