02 Мая, 2024 Четверг

Анатолій Калінін правёў асабісты прыём грамадзян у Івацэвічах

  • 18 октября 2016 Общество Беларуская 0

    Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Калінін 14 кастрычніка правёў асабісты прыём грамадзян у г. Івацэвічы.

     У ходзе прыёму былі ўзняты пытанні: аб рэканструкцыі пешаходнага моста, зносе будынка былой Косаў-скай сярэдняй школы, рамонце вуліц і дарог у г.Косава і г. Івацэвічы, пра ўсталяванне дарожных знакаў і іншыя. Намеснікам прэм'ер-міністра дадзены тлумачэнні заяўнікам, а таксама даручэнні адпаведным дзяржаўным органам. У гэты ж дзень Анатолій Калінін наведаў ДУБП «Івацэвіцкая ПМК-11» і ДУБП «Івацэвіцкая ПМК-18» ДППБУП «Аб'яднанне Брэстаблсельбуд», таксама азнаёміўся з работай Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.На сустрэчы з кіруючымі і адказнымі работнікамі Івацэвіцкага райвыканкама віцэ-прэм'ер абмеркаваў шырокае кола пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця як рэгіёну, так і рэспублікі ў цэлым.

    Валерый ГАПЕЕЎ, фота аўтара.

    Автор: Валерый ГАПЕЕЎІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)