Warning: session_start(): open(/var/lib/php/session/sess_c2tgd75cmuadgcbdqifatqhm81, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/kernel/extasy.php on line 17
06 Мая, 2024 Понедельник

Велікасельская школа атрымала новы школьны аўтобус

  • 19 октября 2016 Общество Беларуская 0

    Напрыканцы мінулага тыдня Велікасельская дзіцячы сад — сярэдняя школа атрымала новы школьны аўтобус. Гэта прыемная падзея адбылася 14 кастрычніка. Падчас святочнай праграмы, прысвечанай Дню маці, ключы ад новага аўтобуса дырэктару навучальнай установы Юрыю Часлававічу Матулю ўручыў старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч.

    У бягучым  навучальным  годзе Велікасельскую ДС-СШ наведваюць 55 дзяцей (49 з іх —  вучні школы), якія акрамя непасрэдна тэрыторыі аграгарадка Вялікае Сяло пражываюць у  вёсках Ручай, Папкі, Гуркі, Зачысцікі і Шышкі.

    — Школьны аўтобус для вясковых дзяцей — вострая неабходнасць,- адзначыў падчас свайго выступлення старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч. — Каб не спазніцца на заняткі, менавіта ім даводзіцца раней, чым гарадскім дзецям, прачнуцца, хуценька сабрацца і своечасова выйсці з дому, падстройваючыся пры гэтым пад расклад руху  транспарта, які дазваляе даехаць да сваёй навучальнай установы.  А са ‘яўленнем новага школьнага аўтобуса ў дзяцей з’явілася магчымасць камфортна і бяспечна дабірацца ад дому да школы і наадварот.

    Новы сучасны МАЗ-241 абсталяваны згодна з усімі патрабаваннямі бяспечнага руху, ён мае прасторны салон і зручныя крэслы, аснашчаны спецыяльнымі рамянямі бяспекі, сучаснай сістэмай пажаратушэння, іншымі неабходнымі опцыямі для перавозкі дзяцей. На аўтобусе ўсталяваны пробліскавыя маячкі і знешняя гучная сувязь. Набыты новы МАЗ-241 у рамках рэалізацыі сацыяльнай праграмы “Школьны аўтобус”, якая дзейнічае ў Беларусі і накіравана на арганізацыю перавозкі дзяцей з невялікіх населеных пунктаў да школ і дзіцячых садкоў. Спонсарам гэтай праграмы з’яўляецца “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”.

    Вадзіцелем новага школьнага аўтобуса прызначаны Юрый Флавіянавіч Бортнік.Пасля завяршэння святочнай праграмы, прысвечанай Дню Маці,  Благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна, пратаіерэй Пётр Бараноўскі асвяціў новы школьны аўтобус, на якім вучні будуць дабірацца да школы, і прачытаў малебен, каб Бог заўсёды аберагаў дзяцей і ўсіх іншых пасажыраў у час паездак.

    Дзень Маці ў гэтым годзе для педагогаў, бацькоў і вучняў Велікасельскай школы стаў асабліва радасным. Новы школьны аўтобус, цёплы, утульны, вельмі яркі і здалёк прыкметны на дарозе, адпавядае ўсім неабходным нормам бяспекі, бо створаны ён спецыяльна для перавозкі дзяцей. А значыць, бацькі могуць не хвалявацца і гэта, безумоўна, вельмі важна.

    Автор: Вольга ЧарняўскаяКліч Радзімы

Комментарии (0)


Warning: Cannot modify header information - headers already sent in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/Controllers/ErrorController.php on line 143

Notice: ob_clean(): failed to delete buffer. No buffer to delete in /hosting/belsmi.by/htdocs/Vendors/Extasy/src/Controllers/ErrorController.php on line 106