28 Марта, 2024 Четверг

"Асцярожна, матулі"

  • 20 октября 2016 Общество Беларуская 0

    Так называлася прафілактычная акцыя аддзела ДАІ, райкама БРСМ, БРПА, маладзёжнага парламента г. Слуцка, прымеркаваная да Дня маці. Сустрэча з супрацоўнікам ДАІ каля гімназіі №1 для аўталэдзі раніцай 14 кастрычніка не павярнулася непрыемнасцямі. Дам віншавалі з Днём маці, уручалі кветкі, памяткі для аўтамабілістаў і паштоўкі.

    Спачатку рэакцыя жанчын за рулём аўтамабіляў пры набліжэнні супрацоўніка ДАІ і фота- відэакамер была аднолькавай: здзіўленне. Але пасля слоў «Дазвольце павіншаваць вас з Днём маці. Жадаем бяспечных дарог» яны пачыналі ўсміхацца і з удзячнасцю прымалі кветкі і паштоўкі ад актывістаў БРСМ,  БРПА і Маладзёжнага парламента.

    Навучэнка гімназіі №1 горада Слуцка, член Маладзёжнага парламента Вольга Сасіноўская:

    – У рамках ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» традыцыйна праходзіць акцыя «Асцярожна, матулі». У гэты дзень мы віншуем усіх мам, якія прывозяць сваіх дзяцей у школу, жадаем ім усяго самага найлепшага і абавязкова – бяспечных дарог. Віншуючы з Днём маці, мы яшчэ раз нагадваем жанчынам-вадзіцелям пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край

Комментарии (0)