19 Апреля, 2024 Пятница

Абласны конкурс шматдзетных сем'яў "Мама, папа, я — МЧСовцев семья!" прайшоў у Маладзечне

  • 26 октября 2016 Общество Беларуская 0

    Прадстаўнікі Мінскай вобласці падрыхтавалі творчыя візіткі і відэаролікі, уласныя падзелкі і кулінарныя вырабы. Ацэньвала канкурсантаў журы, у складзе якога былі спецыялісты падраздзяленняў МНС, райвыканкама і Палаца культуры.

    У аглядзе-конкурсе Маладзечанскі раён прадстаўлялі дзве каманды. У Аляксандра і Святланы Місевіч, якія разам ужо 17 гадоў, тры дачкі – дзесяцікласніца Анастасія, трэцякласніца Ліяна і Сафія, якой усяго 11 месяцаў.

    Галава гэтай сям’і больш за 25 гадоў служыць у ГРАНС, з’яўляецца вадзіцелем штаба па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ён прадаўжальнік дынастыі, пайшоў па бацькавых слядах. У Аляксандра яшчэ і хобі «мужнае» – кавальства. А ў яго жонкі Святланы мноства творчых захапленняў — хэнд-мэйд, шыццё мяккіх цацак, выраб біжутэрыі… Наогул, гэта сапраўдная ўмеліца, цяжка сказаць, што яна не зрабіла б.

    Таксама наш рэгіён прадставіла сям’я Сцепулёнак. Яўгеній і Анастасія разам дзевяць гадоў. У іх трое сыноў – 5-гадовы Дзяніс, 2-гадовы Даніла і паўгодак Мікіта. Ёсць у сям’і і агульная любіміца – лабрадор Эльза, выхаваннем якой займаецца пераважна Яўгеній.

    Працуе галава сям'і  начальнікам вадалазнай службы ў пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе і таксама з’яўляецца прадаўжальнікам сямейнай дынастыі.

    Нельга не сказаць пра самую вялікую сям’ю, якая прыехала на конкурс з Салігорскага раёна. Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 у вёсцы Вялічкавічы Андрэй Барытоль разам з жонкай Таццянай займаюцца выхаваннем дзяцей у доме сямейнага тыпу. Цяпер у іх трое сыноў і чатыры дачкі. Прыёмную сям’ю яны ўтварылі па прыкладзе сваіх знаёмых. Праўда, спачатку ўзялі аднаго хлопчыка. А потым высветлілася, што ў іншых інтэрнатах знаходзяцца яго брат і сястра. Андрэй і Таццяна адшукалі іх і таксама ўзялі да сябе. З цягам часу ў іх сэрцах знайшлося месца яшчэ для чацвярых дзяцей.

    У сталічным рэгіёне ў сістэме Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 112 сем’яў, у якіх выхоўваецца па трое і больш дзяцей.

    — Адметна, што колькасць мнагадзетных сем’яў з году ў год павялічваецца, — зазначыў у прывітальным слове намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Вячаслаў Палтарака. — Падтрымка сем’яў, і не толькі мнагадзетных, адзін з прыярытэтных кірункаў сацыяльнай работы нашага ведамства і структурных падраздзяленняў. Найперш мы аказваем фінансавую дапамогу і спрыяем вырашэнню бытавых праблем.

    Мерапрыемства, ініцыяванае Мінскім абласным упраўленнем МНС, было накіравана на падтрымку мнагадзетных бацькоў і павышэнне прэстыжу сям’і.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета

Комментарии (0)