11 Мая, 2024 Суббота

На працу ў вёску? Так!

  • 21 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    Не сакрэт, што працаваць ў сель-скай гаспадарцы гарадская моладзь не надта імкнецца. А вось Анастасія Варанько ў КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» прыйшла на працу яшчэ студэнткай, працуе тут ужо пяты год.

    Анастасія скончыла сярэднюю школу №6 у Слуцку, захаплялася хіміяй, таму выбрала для сябе спецыяльнасць «агранамія» ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Правучылася тры гады і вырашыла праверыць сваю, так бы мовіць, прафесійную прыгоднасць. Перавялася на завочнае аддзяленне і ўладкавалася ў ЭБ «Танежыцы». Анастасію адразу прызначылі начальнікам участка «Чапліцы».

    У нас дружны калектыў, моладзі не так і мала, – расказвае Анастасія. – Кіраўніцтва да маладых спецыялісаў ставіцца з разуменнем, падказваюць, дапамагаюць. Праз некаторы час, вядома, і патрабуюць: ты спецыяліст, а значыць, адказны за даручаны ўчастак работы, за вынікі.

    Начальнік участка Анастасія Варанько размяркоўвае работы для паляводчай брыгады, сочыць за ворывам і сяўбой (глыбіня ўзорвання, задзелкі насення, норма высеву і іншае), падчас жніва трэба захаваць ураджай, забяспечыць ачыстку збожжа. У зернясховішчы праводзяць апрацоўку, сушку, закладку ўраджаю. Гэта і ўмовы захоўвання збожжа – таксама зона адказнасці начальніка ўчастка.

    – Вясенне-летні сезон – самы напружаны, у полі з самага ранку і да заходу сонца. На асабістыя справы часу амаль не застаецца. Цяпер, вядома, лягчэй. Можна заняцца фітнэсам або ў басейн схадзіць, – усміхаецца Анастасія. – Наведваю сваіх бабуль у вёсцы, сустракаюся з роднымі, выязджаю куды-небудзь. Я не скарджуся, работа задавальняе мяне. Ведаю вясковае жыццё, гасцявала ў сваіх  бабуль кожнае лета, таму мне лёгка даецца праца ў сельскай гаспадарцы. Да таго ж, я вельмі люблю прыроду, адчуваю  рамантыку ў подыху ветрыку ў полі, у першым птушыным спеве над раллёй, гэта цудоўна...

     

     

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)