24 Апреля, 2024 Среда

Славім хлеб і рукі залатыя

  • 22 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    Вось і ў мінулы чацвер раённы цэнтр культуры і народнай твор­час­ці стаў месцам для вялікай ура­чыс­тас­ці, прысвечанай пра­фе­сі­йна­му святу аграрыяў і пад­вядзен­ню вынікаў уборачнай кам­па­ніі. У ёй прынялі ўдзел працаўнікі па­лёў і ферм, кіраўнікі і спецыялісты се­ль­гас­п­рад­п­ры­ем­с­т­ваў, работнікі пе­рап­ра­цоў­чых арганізацый, прад­с­таў­ні­кі арганізацый-пар­т­нё­раў АПК, ветэраны працы. 

    Уславіць хлеб і рукі залатыя сап­раў­д­ных гаспадароў зямлі прыйшлі кі­раў­ні­кі раёна, прыехалі га­на­ро­выя госці з вобласці. Шчучынцы бы­лі шчыра рады бачыць сваіх зем­ля­коў – старшыню абласнога Са­ве­та дэпутатаў, члена Савета Рэс­пуб­лі­кі Нацыянальнага сходу Рэс­пуб­лі­кі Беларусь шостага склі­кан­ня І.Г. Жука і генеральнага ды­рэк­та­ра КУП “Гроднааблкінавідэапракат” Ю.М. Аляк­сея. Добрая нагода сабрала на свяце Ганаровых грамадзян г. Шчу­чы­на В.І. Казяка і Э.С. Дзі­ке­ві­ча, былога старшыню райсавета дэ­пу­та­таў А.П. Васько, кіраўнікоў прад­п­ры­ем­с­т­ваў і арганізацый ра­ё­на.

    Дзейства, якое распачалося на сцэ­не, заварожвала і напаўняла го­на­рам. Правіў бал яго Вялікасць хлеб. Каравай новага ўраджаю да­лі­кат­на, з пашанай і паклонам пры­няў у рукі старшыня райвыканкама Сяр­гей Васільевіч Ложэчнік. Потым дух­мя­ны бохан – галоўны сімвал жыц­ця і дабрабыту – заняў сваё па­чэс­нае месца на спецыяльным уз­вы­шэн­ні. Міма гэтага сімвала-абя­рэ­га адданыя зямлі-кар­мі­це­ль­цы людзі выходзілі на сцэну, каб ат­ры­маць сваю заслужаную няс­том­най працай хвіліну славы.

    – Спакон веку сялянская праца – пра­ца кармільца – акружана асо­бым гонарам і павагай, – пад­к­рэс­ліў, вітаючы аграрыяў, старшыня рай­вы­кан­ка­ма С.В. Ложэчнік. – Ад­нак ніколі праца на зямлі не была лёг­кай, бо яна патрабуе кожны дзень, кожную хвіліну высокай са­ма­а­дда­чы і гаспадарскіх адносін да спра­вы, цярпення і настойлівасці, уме­лых рук і жыццёвай мудрасці.

    Кіраўнік раёна падкрэсліў, што для нашай краіны развіццё аг­рар­на­га сектара з’яўляецца адным з пры­я­ры­тэ­таў дзяржаўнай палітыкі, а для эканомікі Шчучыншчыны ён быў і застаецца базавым. З года ў год нарошчваюцца тэмпы развіцця, рас­туць аб’ёмы  і якасць пра­дук­цыі. Нягледзячы на капрызы надвор’я не спасавалі нашы земляробы і сёлета. У нагу з часам ідуць і  шчучынскія пе­рап­ра­цоў­ш­чы­кі. Маштабная ма­дэр­ні­за­цыя вытворчасці на мас­ла­сыр­за­водзе дазволіла вый­сці на якасна новы ўзровень ра­бо­ты, расшырыць геаграфію пас­та­вак прадукцыі. Вялікія надзеі і на тое, што прадукцыя новага завода ТАА “Праймілк” стане брэндам, і Шчу­чын “прагучыць” нават за ме­жа­мі рэспублікі. Аб спрадвечнай і ганаровай місіі пра­цаў­ні­коў вёскі і работнікаў пе­рап­ра­цоў­чай галіны карміць краіну і яе грамадзян, забяспечваючы пра­дук­то­вую бяспеку, гаварыў стар­шы­ня абласнога Савета дэ­пу­та­таў І.Г. Жук. Дастойна робяць гэ­та і шчучынскія аграрыі, адзначыў ён. А гэта значыць, што ў раёне ёсць добрая сістэма работы з кад­ра­мі. Ад імя кіраўніцтва вобласці, дэ­пу­тац­ка­га і парламенцкага кор­пу­са ганаровы госць павіншаваў удзе­ль­ні­каў урачыстасці і ўсіх ра­бот­ні­каў АПК раёна.

    За стваральную і напружаную пра­цу, за багаты ўраджай і высокія вы­ні­кі, за ўменне гаспадарыць аш­чад­на і эфектыўна словы падзякі ад­ра­са­ва­лі працаўнікам сельскай гас­па­дар­кі і перапрацоўчай пра­мыс­ло­вас­ці, ветэранам аграрнай га­лі­ны старшыня раённага Савета дэ­пу­та­таў І.Ю. Сакалоўскі і першы на­мес­нік старшыні райвыканкама – на­ча­ль­нік упраўлення сельскай гас­па­дар­кі і харчавання Г.Б. Хоміч. Ге­надзій Баляслававіч падкрэсліў: Шчу­чын­с­кі раён унёс важкі ўклад у агу­ль­ны каравай вобласці і краіны. У дзесяці сельгасарганізацыях ра­ё­на валавы збор зерня разам з ку­ку­ру­зай склаў звыш 127 тысяч тон, а ўрад­жай­насць зерневых і кукурузы – 46,3 цэнтнера з гектара. Ус­той­лі­вую дынаміку росту дэманструе жы­вё­ла­га­доў­ля. Так, па валавой і ся­рэд­ня­су­тач­най прывазе буйной ра­га­тай жывёлы раён у вобласці ў трой­цы лепшых, а па прыросту дой­на­га статка – лідар. Ён адз­на­чыў важкі ўклад у агульныя да­сяг­нен­ні перапрацоўшчыкаў і фер­ме­раў, вучоных-аграрыяў, прад­п­ры­ем­с­т­ваў-партнёраў.

    Разам з аграрыямі адзначаюць пра­фе­сій­нае свята і пе­рап­ра­цоў­ш­чы­кі сельгаспрадукцыі. Дырэктар ААТ “Шчучынскі масласырзавод” В.М. Стро­гі павіншаваў работнікаў свай­го прадпрыемства і ўсіх калег са свя­там, уручыў падарункі партнёрам-аграрыям. У павазе да людзей працы прыз­на­лі­ся таксама старшыня РК праф­са­ю­за работнікаў АПК, старшыня ра­ён­най арганізацыі РГА “Белая Русь” Г.Ф. Шандроха і першы сакратар РК ГА “БРСМ” А.С. Богдзель. Праца была, есць і будзе заў­сё­ды вартая пашаны і павагі. У аб’ёмным вянку ўручаных ўзнагарод – Ганаровыя граматы і Падзячныя пі­сь­мы ад раённых і абласных улад, РК БРСМ, РА “Белая Русь”, аб­ка­ма і райкама прафсаюза ра­бот­ні­каў АПК. За значны ўклад у развіццё се­ль­с­ка­гас­па­дар­чай галіны былі адзначаны прад­с­таў­ні­кі розных прафесій.На свяце былі названы пе­ра­мож­цы раённага спаборніцтва на ўбор­цы ўраджаю збожжавых і зер­не­ба­бо­вых культур сярод се­ль­га­сар­га­ні­за­цый. Імі сталі працоўныя ка­лек­ты­вы філіяла “Жалудоцкі аг­ра­ком­п­лекс”, СВУ “Пратасаўшчына” і ААТ “Васілішкі”. Па выніках нарыхтоўкі тра­вя­ніс­тых кармоў вышэйшую і нас­туп­ныя ступенькі на ганаровым п’е­дэс­та­ле занялі ААТ “Дэмбрава”,  СВУ “Пратасаўшчына” і ААТ “Васілішкі”. Кіраўнікам гэтых гас­па­да­рак уручылі дыпломы ад­па­вед­ных ступеняў, да якіх ёсць і важкі да­да­так – грашовыя прэміі.

    Грашовыя прэміі і кветкі былі ўру­ча­ны пераможцам раённага спа­бор­ніц­т­ва ў іншых намінацыях і, так бы мовіць, у асабістых заліках – людзям, якія пер­шы­мі на золку віталі ніву і, стом­ле­ныя працай, апошнімі развітваліся з сонейкам. Зала шчыра ап­ладзі­ра­ва­ла сціплым мужчынам з аб­вет­ра­ны­мі тварамі і мазолістымі, але ад гэтага не менш пяшчотнымі ру­ка­мі. Бо з іх працы – дабрабыт, ра­дасць і шчасце.

    Варта толькі дадаць, што многія людзі вельмі пастараліся, каб свя­та атрымалася запамінальным. У фае была разгорнута выстава кар­цін, сваю прадукцыю дэ­ман­с­т­ра­ва­лі прадпрыемствы раёна. У свя­точ­ную канву яркі штрых дадалі суп­ра­цоў­ні­кі РЦКіНТ і юныя таленты з узор­ных студый “Апрель” і “Гармонія” Шчучынскага палаца твор­час­ці дзяцей і моладзі. Моц­ны­мі акордамі сталі выступленні вя­до­мых беларускіх спявачак Влады і Вольгі Змур­ш­чык, ансамбля казацкай пес­ні і танца “Маме нравится”. Добрыя ўра­жан­ні пакінуў і танцавальны пра­ект BlondyFusion.

    Таццяна ПАЛУБЯТКА. Фота Аляксандра КАС­ПЕР­ЧУ­КА.

    Автор: Татьяна ПолубяткоДзянніца

Комментарии (0)