27 Апреля, 2024 Суббота

Журналіст "ІВ" стала лаўрэатам прэміі "Дэбют"

  • 22 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    На мінулым тыдні ў Мінску праходзіў V форум маладых журналістаў, які сабраў больш за 130 прадстаўнікоў рэспубліканскай і рэгіянальнай прэсы ва ўзросце да 30 гадоў. Форум, які сёлета насіў назву “Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне” быў накіраваны на ўмацаванне маральных асноў беларускай журналістыкі. 

    Адбылося пленарнае пасяджэнне з удзелам намесніка главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага, міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч, першага сакратара ЦК ГА “БРСМ” Андрэя Белякова, старшыні ГА “Беларускі саюз журналістаў” Анатолія Лемяшонка. 
    Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падкрэсліла, што журналісты іграюць асаблівую ролю ў фарміраванні маральнага грамадства. А свой уплыў на грамадскія працэсы журналістыка павінна спалучаць з адказнасцю за слова, якое СМІ нясуць грамадству. Намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі гаварыў пра тое, што сучасныя СМІ часам забываюць пра маральныя асновы, часта арыентуючыся на высокія рэйтынгі. 
    Праграмай форуму былі прадугледжаны прэс-трэнінгі і дыскусіі, а таксама бізнес-мадэліраванне, падчас якіх гутарылі пра псіхалагічныя аспекты работы з форумамі і сацсеткамі.
    Кульмінацыяй другога дня форума стала ўручэнне традыцыйнай прэміі “Дэбют”, заснавальнікам якой выступае ГА “Беларускі саюз журналістаў” (БСЖ). Сёлета ў ліку лаўрэатаў маладзёжнага творчага конкурсу БСЖ  загадчыца аддзела пісьмаў і зваротаў грамадзян раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” Вольга Мацвееня (Шэляговіч) (на здымку) – яна прызнаная пераможцам у намінацыі “Лепшы рэпарцёр”. Разам з Вольгай у гэтай жа намінацыі прэмію атрымала і спецкар газеты “СБ. Беларусь сёння” Святлана Ісаёнак. 
    Наш кар. Уладзімір ШЛАПАК 
    (фота, газета “СБ. Беларусь сёння”). 
    Автор: кар. Уладзімір ШЛАПАКІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)