29 Марта, 2024 Пятница

Падзяка за працу

  • 24 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    Здавалася, што ў мінулую суботу ўсе шляхі вялі ў кінаканцэртную залу “Астравец” – менавіта тут адбылася святочная ўрачыстасць, прымеркаваная да раённага мерапрыемства “Дажынкі” і Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%861

    Падрыхтоўка да свята пачалася задоўга да суботы. Сёлета раённым “Дажынкам” папярэднічалі абласныя, на якіх таксама “засвяцілася” дэлегацыя Астравецкага раёна. Ды толькі нягледзячы на гэта ў пятніцу сельгаскааператывы сталі разварочваць свае падвор’і і ў Астраўцы – на стаянцы побач з кінаканцэртнай залай, каб у суботу здзівіць жыхароў і гасцей горада плёнам сваіх рук.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%862

    І сапраўды, чаго тут толькі не было! Вазы з мяхамі збожжа, невялікія вадаёмы, конь з саломы і нават маленькае трусяня ў клетцы. А на падворках разгарнуліся абрусы-самабранкі – і кожны жадаючы мог скарыстацца гасціннасцю сельгаскааператываў. Побач бойка ішоў гандаль у палатках спажыўтаварыства.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%863

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%864

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%865

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%866

    Не засталося вольнага месца і ў фае кінаканцэртнай залы “Астравец”. Смачныя духмяныя караваі, самаробныя рэчы з дрэва і саломкі і незвычайная выстава аб’ёмных кампазіцый з прыроднага матэрыялу –  усё радавала вока…

    А месцы ў кінаканцэртнай зале між тым занялі работнікі сельскай гаспадаркі, якія на працягу года  працуюць не пакладаючы рук, – тыя,  для каго не праблема ўстаць у пяць гадзін раніцы, каб, да таго як  выправіцца ў поле, паспець дагледзіць жывёлу і выканаць яшчэ не адзін дзясятак важных работ, без якіх не можа існаваць сельская гаспадарка. Прыгажуні-жанчыны са стыльнымі прычоскамі і мужчыны ў строгіх касцюмах, якія на працягу года прысвячаюць сябе рабоце ў полі і ў  жывёлагадоўлі,  –  менавіта ў іх адрас гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў і цёплыя пажаданні.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%867

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%868

    Прывітаць герояў урачыстасці сабраліся не толькі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснікі  старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, Павел  Віктаравіч Мілешка і Віктар Мікалаевіч Зелянко, але і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Адам Дзмітрыевіч Кавалька, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда” Павел  Якаўлевіч Сухарукаў і прадстаўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія плённа супрацоўнічаюць з нашымі сельгасарганізацыямі.

    Па традыцыі ўрачыстасць пачалася з уручэння караваю, спечанага з мукі новага ўражаю. Такі падарунак працаўнікі вёскі зрабілі першаму намесніку старшыні Астравецкага райвыканкама  Руслану Мікалаевічу Сачко.

    Падчас віншавальнага слова Руслан Мікалаевіч падкрэсліў, што працаўнікі сельскай гаспадаркі з’яўляюцца самай працавітай часткай народа.

     Мы атрымалі нядрэнныя вынікі ў зборы збожжавых і зернебабовых, сабралі добры ўраджай цукровых буракоў і бульбы. Станоўчая дынаміка назіраецца ў жывёлагадоўчай галіне. А ўсё таму, што намаганні кожнага працаўніка сельскай гаспадаркі накіраваны на тое, каб зрабіць жыццё кожнага чалавека лепшым, – упэўнены Руслан Мікалаевіч.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%869

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%8610

    Горача прывіталі прысутныя на ўрачыстасці і былога старшыню райвыканкама, а сёння – дэпутата  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Адама Дзмітрыевіча Кавальку, які не па чутках ведае аб цяжкай сялянскай працы.

    – Мне прыемна прысутнічаць на гэтым свяце, –  адзначыў Адам Дзмітрыевіч. – Бо дзень работнікаў сельскай гаспадаркі з’яўляецца святам, калі падводзяцца вынікі працы за год. 2016-ты быў складаным, але мы яго перажылі і ў некаторых галінах нават дасягнулі пэўных вынікаў.

    Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда” Павел Якаўлевіч Сухарукаў – часты госць у нашым раёне, ён лічыць Астравеччыну сваім другім домам. Ад імя Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў Павел Якаўлевіч выказаў віншаванні і пажаданні ўсім працаўнікам сельскай гаспадаркі.

    Падчас урачыстасці яшчэ раз узгадалі імёны нашых знакамітых землякоў, нястомных працаўнікоў, лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, якія былі ўзнагароджаны на абласных “Дажынках” у Воранаве.

    Аднак на абласных “Дажынках” узнагародзілі не ўсіх. І таму не абышлося на раённым мерапрыемстве без ушанавання пераможцаў абласных спаборніцтваў. Такую пачэсную місію было даверана выканаць дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь  Адаму Дзмітрыевічу Кавальку, які ўручыў узнагароды за трэцяе месца ў абласным спаборніцтве ў галіне жывёлаводства калектыву МТК “Германішкі” СВК “Гудагай”, за другое месца ў абласным спаборніцтве ў галіне жывёлаводства сярод галоўных заатэхнікаў галоўнаму заатэхніку СВК “Гудагай”  Віктару Іванавічу Алёксу, за трэцяе месца ў абласным спаборніцтве ў жывёлаводстве сярод заатэхнікаў заатэхніку-селекцыянеру СВК “Гудагай” Наталлі Францаўне Гурштын, за другое месца ў абласным спаборніцтве ў галіне жывёлаводства тэхніку-асемянатару СВК “Гудагай” Міхаілу Станіслававічу Баршчэўскаму.

    Па выніках абласных спаборніц-тваў па нарыхтоўцы кармоў былі таксама адзначаны камбайнер СВК “Варняны” Станіслаў Станіслававіч Кяжун і  трактарыст-машыніст СВК Гудагай” Валерый Зігмундавіч Вайткевіч.

    Ганаровымі граматамі раённага  Савета дэпутатаў былі ўзна-гароджаны  тыя працаўнікі вёскі, якія асноўныя абавязкі спалучаюць з абавязкамі дэпутатаў мясцовых саветаў. Ірына Эдуардаўна Тальчук узнагародзіла агранома-садавода СВК “Варняны” Ірыну Бярнардаўну Кяжун, загадчыка складам СВК “Гервяты” Ірыну Эдуардаўну Пешка, начальніка вытворчага ўчастка №1 СВК “Гервяты” Яўгена Вальдэміравіча Тварагаля. Падзяку раённага Савета дэпутатаў атрымала галоўны бухгалтар СВК “Гервяты” Гелена Антонаўна Валэйка.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%8611

    На сцэну па чарзе выходзілі лепшыя экіпажы камбайнераў па ўборцы збожжавых і вадзіцелі, якія працавалі на перавозцы збожжа, аператары сушыльных установак, людзі, якія працавалі на нарыхтоўцы травяных кармоў, аператары машыннага даення, цялятніцы, механізатары і многія іншыя, без чыей працы сёння ў сельскай гаспадарцы не абысціся. Для кожнага з іх Руслан Мікалаевіч Сачко знаходзіў цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў. А лепшыя артысты раённай культуры дарылі песні і танцы.

    Так, сярод экіпажаў камбайнераў СВК, якія намалацілі найбольшую колькасць зерня, лепшым стаў экіпаж камбайнераў СВК “Варняны” ў складзе  Тадэвуша Іванавіча Юркойця і Вячаслава  Станіслававіча Бабарыкі. Лепшымі камбайнерамі СВК “Гудагай” прызнаны  Антон Антонавіч Раткоўскі і Анатоль Антонавіч Раткоўскі. Сярод гервяцкіх камбайнераў вылучыліся Андрэй Іванавіч Вінцкусь і Аляксей Іосіфавіч Гудойць.

    Самыя хуткія вадзіцелі працуюць у СВК “Гервяты” –  такімі прызнаны Вадзім Фёдаравіч Кацяш і Генадзь Часлававіч Кардзіс. Хуткасцю і аператыўнасцю адзначыўся і вадзіцель СВК “Гудагай” Валерый Францавіч Змітровіч.

    А лепшымі аператарамі сушыльных установак былі прызнаны  Віталь Зігмондавіч Андрушкевіч і Яўген Станіслававіч Раткевіч з СВК “Гудагай”.

    На нарыхтоўцы кармоў лепш за ўсіх працавалі трактарысты-машыністы Станіслаў Феліксавіч Грымбоўскі з СВК “Гудагай”,  Генадзь Зянонавіч Валанцэвіч з СВК “Варняны” Пётр Іванавіч Сяргей з СВК “Гудагай”, Валерый Эдвардавіч Юркойць з СВК “Варняны”, Эдуард Мар’янавіч Мілэйша з СВК “Гервяты”, Іван Уладзіслававіч Стаціна з КСУП “Міхалішкі”, Віталь Іванавіч Трыбоцкі з РУП “Саўгас “Падольскі”.

    Узнагародамі былі адзначаны аператары машыннага даення СВК “Гудагай” з малочна-таварнай фермы “Дрэвянікі” Валянціна Чаславаўна АлёксаВалянціна Іванаўна Паршутовіч, Данута Мар’янаўна Кель, СВК “Варняны” МТФ “Карвэлі” Тамара Дзмітрыеўна Міхалоўская, СВК “Варняны” МТФ “Варона” Ірына Савельеўна Масальская, а таксама  аператары машыннага даення на даільных залах з СВК “Гудагай” МТК “Малі” Людміла Браніславаўна Арлоўская, Таццяна Іосіфаўна Кулевіч, Марына Вяславаўна Юркойць, Святлана Анатольеўна Карпіцкая,  з СВК “Гервяты” МТК “Рымдзюны”   Алёна Барысаўна Яблонская, Ганна Фёдараўна Праўлуцкая, Ларыса Барысаўна Гілевіч, Святлана Вячаславаўна Русецкая.

    Не засталіся без узнагарод і  лепшыя  загадчыкі малочна-таварных комплексаў з  СВК “Гудагай” МТК “Германішкі” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая, з СВК “Гудагай” МТК “Малі” Вольга Чаславаўна Яцэнка,  з СВК “Гервяты” МТК “Рымдзюны” Любоў Аркадзьеўна Шапура.

    Запрасілі на сцэну і аператараў па дарошчванню буйной рагатай жывёлы Браніслава Іосіфавіча Памецьку з  КСУП “Міхалішкі” МТК “Маркуны”, Надзею Вікенцьеўну Сянюць з СВК “Варняны” МТК “Газа”, Галіну Мечыславаўну Каляда з СВК “Гервяты” МТК “Дайлідкі”, а таксама  аператараў па адкорму буйной рагатай жывёлы з СВК “Гервяты” Наталлю Фёдараўну Алёкса і Святлану Сцяпанаўну Сыс,  аператара па вырошчванню цёлак з СВК “Гервяты” МТК “Дайлідкі” Мечыслава Уладзіміравіча Пятровіча.

    З цёплымі словамі віншавання і ўзнагародамі завітаў на свята аграрыяў  старшыня Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула, які ўручыў дыплом першай ступені Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК звяну аператараў машыннага даення з СВК “Гудагай” МТК “Германішкі” ў складзе Ніны Іосіфаўны Сальмановіч, Ванды Уладзіміраўны Ягоравай, Алены Георгіеўны Ельяшэвіч, Ірыны Эдвардаўны Свіла.

    Дыпломам Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК быў узнагароджаны  старшы камбайнер СВК “Гервяты” Іосіф Станіслававіч Масевіч і камбайнер СВК “Гервяты” Андрэй Іосіфавіч Масевіч.

    Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымала загадчык зернескладам СВК “Гервяты” Ірына Эдуардаўна Пешка.

    Падзяка Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК  была ўручана старшыні прафкама, загадчыку ўчастковай ветлячэбніцы Наталлі Валянцінаўне Назаравай.

    Падзячныя лісты Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула ўручыў галоўнаму бухгалтару Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама Валянціне Вацлаваўне Стэх і  старшыні прафкама, бухгалтару СВК “Гудагай” Ганне Іосіфаўне Налівайка.

    А ветэрынарны ўрач РУП “Саўгас “Падольскі” Ірына Вацлаваўна Бервячанок была ўзнагароджана Ганаровай граматай Астравецкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.

    Па традыцыі павіншаваць работнікаў сельскагаспадарчай галіны на свята завітала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, якая ўзнагародзіла  лабаранта СВК “Гервяты” Інну Аляксандраўну Чарнушэвіч, галоўнага агранома СВК “Гудагай” Андрэя Вайцехавіча Вінчу, галоўнага  эканаміста СВК “Гудагай Ірыну Станіславаўну Юцкевіч, намесніка дырэктара КСУП “Міхалішкі” Андрэя Іосіфавіча Ствала,  брыгадзіра вытворчай брыгады па жывёлаводству МТК “Маркуны” КСУП “Міхалішкі” Святлану Іосіфаўну Кісель.

    Павіншаваць працаўнікоў вёскі завіталі таксама галоўны інжынер “Смаргонскіх малочных прадуктаў” Ігар Аляксандравіч Варанішча і старшыня нагляднага савета Ашмянскага мясакамбіната Валянціна Станіславаўна Комар, якія ўручылі падзякі і грашовую дапамогу СВК  “Гудагай”, “Гервяты” і КСУП “Міхалішкі”.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%8612

    Падчас мерапрыемства былі вызначаны і пераможцы раённых конкурсаў. Так, лепшы каравай спяклі ў саўгасе “Падольскі”, лепшым падворкам прызнаны падворак сельгаскааператыва “Гервяты”, а самую прыгожую аб’ёмную кампазіцыю з прыроднага матэрыялу падрыхтаваў аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Рытань –  узнагароды і грашовыя прэміі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу ўручылі  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Наталля Улазіміраўна Сянюць і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула.

    %d0%b4%d0%be%d0%b6%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b8-%d0%be%d1%81%d1%82%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%8613

    Прыемным дадаткам да ўзнагарод і матэрыяльных падарункаў працаўнікам сельскай гас-падаркі сталі песні і танцы ў вы-кананні лепшых артыстаў раёна і Заслужанага калектыва Рэспуб-лікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя Росы”.

    Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

    Автор: Алена ЯрашэвічАстравецкая праўда

Комментарии (0)